Купалаўцаў не адпусцілі ў Польшчу па палітычных матывах?
26.05.2011 23:44
—
Новости Культуры
Купалаўцаў не адпусцілі ў Польшчу па палітычных матывах?
На спектакль "Пінская шляхта" Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ва Уроцлаве ўжо прадавалі квіткі, але ў апошні момант кіраўніцтва галоўнага беларускага тэатра паведаміла арганізатарам Дзён беларускай культуры, што прыехаць не змогуць.
Як паведаміў кіраўнік фундацыі "За вашу і нашу вольнасць" Мікалай Іваноў, кіраўніцтва тэатра нават не хавала ў размове з ім таго, што рашэнне не пускаць трупу ва Уроцлаў, прынятае Міністэрствам культуры па палітычных матывах:
– Мы планавалі, што будуць два спектаклі акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы – "Пінская шляхта". Мы практычна ўжо падпісалі дамову, гатовыя ўжо былі ім выплаціць грошы, білеты пачалі прадаваць. У апошні момант – відаць, нехта там вырашыў у Мінску – было сказана, што ў сувязі з палітычнай сітуацыяй, у сувязі з тым, што гэта будзе не толькі культура, але і сустрэчы з апазіцыяй, тэатр, які з’яўляецца дзяржаўнай установай – не можа ў гэтым удзельнічаць.
На шчасце, кажа Мікалай Іваноў, у апошні момант удалося знайсці купалаўцам замену – мінскі тэатр "Дошкі" і прыватны гродзенскі тэатр "Правінцыя". Арганізатары спадзяюцца, што хоць недзяржаўных акцёраў прапусцяць на мерапыемства ў Польшчу.