Музы збіраюцца ў Нясвіжы. Шаснаццаць гадоў у маі горад Радзівілаў збірае вядомых музыкантаў, мастакоў і навукоўцаў

Источник материала:  
Музы збіраюцца ў Нясвіжы.
Шаснаццаць гадоў у маі горад Радзівілаў збірае вядомых музыкантаў, мастакоў і навукоўцаў

Дзе, як не тут, пад партрэтамі вядомых грамадскіх дзеячаў, мецэнатаў і мастакоў з роду Радзівілаў, у атмасферы шыкоўнага палаца, местачковай забудовы і чыстага неба колеру незабудкаў у старажытным панскім парку, збірацца беларускім музам?! І шаснаццаць гадоў запар злятаюцца яны на ўнікальны мастацка-асветніцкі фестываль “Музы Нясвіжа”, які з благаславення дзяржавы і раённых улад стаў не толькі традыцыйным і доўгачаканым святам для мясцовых жыхароў, але і штуршком для адкрыцця падобных фэстаў у іншых куточках Беларусі.

Штогод на некалькі дзён Нясвіж ператвараецца ў пляцоўку, дзе сыходзяцца розныя віды мастацтва. Тут вам і тэатр, і жывапіс, і, безумоўна, музыка. У выкананні артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра — гонару і славы Беларусі — пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга гучаць творы старадаўніх майстроў і сучасныя кампазіцыі, класічная і эстрадная музыка, сачыненні беларускіх і замежных майстроў. Штогод маэстра і яго музыканты рыхтуюць новую праграму. І несвіжане першыя, хто яе чуе.— Другі год запар у культурным цэнтры гучыць праграма “Нясвіж у цэнтры Еўропы”, — расказаў маэстра Фінберг. — Летась канцэрт быў прысвечаны Шапэну. У гэты раз струнны аркестр падрыхтаваў праграму “Поры года” з твораў Вівальдзі, Пьяцолы і Чайкоўскага, пралогам да якой паслужыў канцэрт “Дзень народзін”. Мы ўзгадалі імёны тых беларускіх кампазітараў ХІХ і ХХ стагоддзяў, чые ўгодкі святкуем сёлета. Гэту музыку не пачуеш ні ў філармоніі, ні па радыё.У гарадской ратушы Нясвіжа ўпершыню прагучаў сольны канцэрт лаўрэата міжнародных конкурсаў і спецыяльнага фонду Прэзідэнта, сына вядомага беларускага кампазітара, кларнетыста Уладзіміра Солтана. Завяршыў свята вялікі эстрадна-джазавы гала-канцэрт.— Безумоўна, без дапамогі кіраўніцтва нашай краіны немагчыма было б правесці гэта свята, — лічыць маэстра. — За гэтыя гады выхаваўся густ слухачоў і вырас узровень музыкантаў. Гэты фестываль стаў падмуркам для адкрыцця падобных фэстаў у іншых мясцовасцях. Сёння Нацыянальным аркестрам праведзена каля 130 фестываляў у розных гарадах Беларусі. Два з іх мы ладзім у зонах, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС, — Чачэрску і Хойніках.Фестываль стаў для горада і традыцыяй, і гісторыяй. Той, хто некалі прыйшоў на першы канцэрт “Музаў Нясвіжа”, сёння прыводзіць на свята сваіх дзяцей і ўнукаў. Несвіжанка Ганна Францаўна Сень, напрыклад, на свята завітала са сваёй шасцігадовай унучкай Дашай:— Я штогод хаджу на “Музы Нясвіжа”. Не прапускаю ні аднаго выступлення. З Дашанькай тут другі раз. Яна толькі сёлета пойдзе ў школу, але ўжо крыху разбіраецца ў мастацтве. Ходзіць на танцы, збіраецца ў музычную школу.А старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко расказаў пра клопаты мясцовай улады, звязаныя з развіццём свайго горада.— Нясвіж не стаіць на месцы. Рыхтуюцца дакументы на рэстаўрацыю касцёла Божага цела, чакае здачы палац Радзівілаў. Ужо зараз выставы ідуць у 13 залах. Усе будаўнічыя работы скончацца да 1 ліпеня. Пачнуць працаваць гасцініца і рэстаран. А ўжо ў снежні палац адкрые для наведвальнікаў дзверы ўсіх сваіх пакояў. Пры ўводзе замка абавязкова павялічыцца колькасць канцэртаў і гастролей. 25 чэрвеня на тэрыторыі палаца плануецца правесці гала-канцэрт опернага тэатра. Магчыма, там жа пройдуць і наступныя, сямнаццатыя “Музы Нясвіжа”.

←Аз, буки, веди. Сегодня все народы, пользующиеся кириллическим алфавитом, отмечают День славянской культуры и письменности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика