ПЭН-цэнтр абвяшчае конкурс для маладых літаратараў

Источник материала:  
23.05.2011 16:47 — Новости Культуры

ПЭН-цэнтр абвяшчае конкурс для маладых літаратараў

TUT.BY
Беларускі ПЭН-цэнтр абвяшчае творчы конкурс для маладых літаратараў, прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння Чэслава Мілаша.

Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 15 да 26 гадоў (на момант абвяшчэння конкурсу). Лаўрэаты конкурсу будуць запрошаныя на традыцыйныя некалькідзённыя майстар-класы, дзе змогуць прадставіць і абмеркаваць свае творы з вядомымі пісьменнікамі, выкладчыкамі, навукоўцамі.
 
Да разгляду журы прымаюцца вершы, кароткая проза, эсэістыка, мастацкія пераклады на беларускай і рускай мовах.
Творы мусяць быць дасланыя (паводле даты на паштовым штэмпэлі або даты адпраўкі электроннага ліста) не пазней за 20 чэрвеня 2011 г.
 
Падвядзенне вынікаў адбудзецца 30 чэрвеня, у дзень народзінаў выбітнага польскага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Чэслава Мілаша.
 
Творы можна дасылаць на адрас: e-mail: penkonkurs@gmail.com.
 
Калі ласка, пакідайце свае кантакты для зваротнай сувязі.

Паштовы адрас: 220050, а/с 218, Мінск, РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр”.

Даведкі праз электронную пошту ці тэлефон (017) 284-73-29.
←Белорусский ПЕН-центр объявил конкурс для молодых литераторов, приуроченный к 100-летию со дня рождения Чеслава Милоша

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика