Вольскі і Пугач малююць, каб дапамагчы хворай дзяўчынцы
23.05.2011 09:19
—
Новости Культуры
Вольскі і Пугач малююць, каб дапамагчы хворай дзяўчынцы
ТUT.BYВаранька Сташэўская |
Тое, што Лявон Вольскі скончыў Мінскую мастацкую вучэльню імя Глебава і займаецца жывапісам для душы, для многіх не сакрэт. А вось аб мастакоўскіх здольнасцях Уладзіміра Пугача мала хто ведае.
Імкнучыся падтрымаць збор сродкаў на лячэнне Варанькі Сташэўскай, якая пакутуе ад дзіцячага раку, лідары гуртоў “Крамбамбуля” і “J:Морс” прэзентавалі свае работы для дабрачыннага аўкцыёну. Маленькая дзяўчынка перанесла ўжо шэсць блокаў хіміятэрапіі і цяпер мае патрэбу ў аперацыі па выдаленні пухліны. Прыблізны кошт аперацыі і лячэння ў ізраільскай клініцы — блізу $ 150 тысяч, з якіх сёння сабрана $ 40 тысяч. Каб пачаць лячэнне ў бліжэйшы час, неабходна пералічыць на рахунак клінікі $ 80 тысяч.
Узяўшы ўдзел у аўкцыёне, вы зможаце не толькі атрымаць эксклюзіўны падарунак ад улюбёнага музыкі, але і дапамагчы дзяўчынцы! Апроч карціны ад Вольскага ці Пугача кожны лот уключае падвойны альбом (CD+DVD) “Такога няма нідзе”, які музыкі асабіста падпішуць пераможцу аўкцыёну, а таксама два квіткі на “Канцэрт на траве”.
Лот 1. "Вечаровы нацюрморт” Лявона Вольскага + (CD+DVD) “Такога няма нідзе” з подпісам музыкаў + 2 квіткі на “Канцэрт на траве”
"Вечаровы нацюрморт” Лявона Вольскага |
Падрабязна азнаёміцца з гэтым лотам і зрабіць сваю стаўку >>>
Лот 2. Карціна Ўладзіміра Пугача + (CD+DVD) “Такога няма нідзе” з подпісам музыкаў + 2 квіткі на “Канцэрт на траве”
Карціна Уладзіміра Пугача |
Падрабязна азнаёміцца з гэтым лотам і зрабіць сваю стаўку >>>
***
На траве пад адкрытым небам
Нагадаем, “Канцэрт на траве” адбудзецца 28 траўня на хутары Шаблі. Тым самым, што месціцца на роўнай адлегласці ад беларускай і літоўскай сталіцаў. Мясціны там прыгожыя! Хто калісьці прысутнічаў на фестывалях “Вольнае паветра”, той ведае, дзе Шаблі. А хто не ведае, мы растлумачым.
Арганізатары хочуць зладзіць першы беларускі open-air еўрапейскага ўзроўню, на якім кожны з прысутных здолее знайсці занятак сабе па душы.
Музыка
Гваздом музычнай праграмы стане выступленне “Крамбамбулі”, якая прэзентуе новую праграму "Драбадзі-Драбада", і “J:Морс” які зграе "Многа неба".
Расклад выступаў:
Бостонское Чаепитие 16:30 – 17:00
9 миллиметр 17:00 – 17:30
Аляксандр Памідораў 17:30 – 18:00
DALI 18:00 – 18:40
Cola-Manola, "Ветер" 18:40 – 19:20
Йо-Йо!!! 19:20 - 20:00
Лявон Вольскі, "Белая яблыня грому" 20:00 – 21:00
J Морс "Много Неба" 21:00 – 22:00
Крамбамбуля "Драбадзi – Драбада" 22:00 – 23:00
Апроч гэтага увечары/ноччу з 27 на 28 траўня і раніцой 28-га, а таксама ноччу з 28 на 29 на фестывальнай пляцоўцы выступяць dj Endemic, djTrick, dj Amanita, dj Adrin, dj Kendoo, dj Skiba.
Але не музыкай адзінай!
Кактэйлі, дзеруны, футбол, e.t.c.
Сталічны бар “Малако” забяспечыць усіх прысутных кактэйлямі на любы густ, колер і настрой, а таксама прадставіць адмысловую праграму з барадатай жанчынай, аднаногім піратам з папугаем-мацершчыннікам, кіданнем нажоў у прысутных, лётаючымі са сталу гімнастамі і ВДВшным разбіваннем пластыкавых бутэлек.
“Камяніца” разгарне ў “Шаблях” паўнавартасную рэстарацыю пад адкрытым небам, дзе кожны здолее пасмакаваць беларускія нацыянальныя стравы: дзеруны, халаднік, аладкі для дзетак, каўбаскі пальцам пханыя, халоднае піва, фірмовыя наліўкі ды капусны расол.
У намётавым мястэчку будуць прадугледжаны адмысловыя зоны для барбекю. На тэрыторыі актыўнай зоны вы абавязкова знойдзеце месцы, дзе можна будзе набыць прадукты харчавання і пітво ў належнай упакоўцы.
Грамадская культурная кампанія “Будзьма беларусамі!” прэзентуе ўжо нашумелы мульт па гісторыі Беларусі, дзе ўвесь летапіс нашай радзімы лаканічна змясціўся ў 5 хвілінах анімацыйнай дзеі.
Апроч таго, футбольныя фанаты здолеюць паглядзець на вялікім экране фінал лігі чэмпіёнаў “Манчэстэр” — “Барселона”. Прыхільнікі здаровага ладу жыцця змогуць паспаборнічаць у турнірах па настольным тэнісе (бярэм ракеткі!) і валейболу (ствараем каманды!).
Кошт квітка
Вы едзеце на канцэрт самі — 60 000 руб.
Вы едзеце на канцэрт аўтобусам ад агенцыі "Шаблi" — 105 000 руб.
Дзеці да 12 у суправаджэнні бацькоў — бясплатна.
Дадатковыя паслугі
Калі вы хочаце правесці выходныя ў Шаблі, вы можаце ўзяць з сабою намёт і прыехаць да нас у пятніцу 27 траўня. Open door — 18.00. Пакінуць тэрыторыю фестывалю вы мусіце да 18 гадзінаў 29.05.2011.
Кошт квітка на выходныя — 90 000 руб. Намёт можна паставіць бясплатна.
Біятуалеты — бясплатна. Паркоўка для аўто (грунт) — бясплатна.
Квіткі на "Канцэрт на траве" можна набыць:
Мінск:
Бар “Малако”, пр. Незалежнасці, 37А (запытвацца ў бармэна).
Пераход станцыіі метро "Пл. Я. Коласа" (выхад да Філармоніі).
Каса КЗ “Мінск”, Кастрычніцкая, 5.
Інтэрнэт:
У сістэме ticketpro.by - для ўсіх рэгіёнаў
У сістэме kvitki.by - для ўсіх рэгіёнаў
З 17.00 гадзін 27 мая квіткі можна набыць толькі на тэрыторыі АЭУ "Хутар" Шаблi".
Увага! Achtung! Attеntion! Рэгістрацыя квітка
Пасля набыцця квітка вы павінны адправіць на e-mail mozyr@tut.by ліст дэмакратычнага фармату з пазнакай серыі і нумара квітка, яго кошту, а таксама пакінуць тэлефон для хуткай сувязі з вамі. У адказ вы атрымаеце ад нас больш падрабязную інфармацыю пра “Канцэрт на траве”, правілы паводзінаў у Шаблі, а таксама карту даезду. Адсутнасць рэгістрацыі квітка яго не анулюе, але, магчыма, зробіць вашую дарогу да нас больш складанай. Рэгістрацыя спыняецца а 18.00 27.05.2011. Пасля гэтага квіткі можна будзе набыць толькі на пляцоўцы хутара Шаблі.
Калі ты не заняты паляваннем на валюту і тавары да яе прывязаныя, калі табе хочацца змяніць халодны бляск манітора і гудзенне сістэмнага блока на розныя фарбы, гукі і смакі фестывалю на прыродзе — “Канцэрт на траве” чакае цябе!
Пытанні агульнай інфы і наяўнасці квіткоў:
+375 17 2801510
+375 33 6555596
+375 29 6555596