Заключны этап Нацыянальнай тэатральнай прэміі адбудзецца ў верасні
13.05.2011 15:23
—
Новости Культуры
Заключны этап Нацыянальнай тэатральнай прэміі адбудзецца ў верасні
TUT.BYЗаключны конкурсны этап Нацыянальнай тэатральнай прэміі адбудзецца падчас адкрыцця новага тэатральнага сезона 2011-2012, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.
Напрыканцы верасня 2011 года запланавана правядзенне конкурснага тыдня, на працягу якога на вядучых тэатральных пляцоўках Мінска будуць паказаны спектаклі-намінанты.
На заключным конкурсным этапе будуць вызначаны пераможцы ў наступных намінацыях:
• “Лепшы спектакль”;
• “Лепшая рэжысёрская работа”;
• “Лепшая мужчынская роля”;
• “Лепшая жаночая роля”;
• “Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка”;
• “Лепшае музычнае афармленне спектакля”;
• “Лепшая сучасная беларуская пастаноўка”.
Нацыянальная тэатральная прэмія заснавана Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з грамадскімі аб’яднаннямі “Беларускі саюз тэатральных дзеячаў” і “Беларускі саюз кампазітараў” і з рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў”, з мэтай падтрымкі айчыннага тэатральнага мастацтва і заахвочвання тэатральных дзеячаў, што паказалі найбольш яркія вынікі сваёй творчай працы на працягу 2009-2010 гадоў.