Ацэньваць беларускае кіно будуць фокус-групы

Источник материала:  
11.05.2011 17:58 — Новости Культуры

Ацэньваць беларускае кіно будуць фокус-групы

ТUT.BY
Для аб'ектыўнай прафесійнай ацэнкі айчыннай кінапрадукцыі, створанай “Беларусьфільмам” і “Белвідэацэнтрам”, Дэпартамент па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі уводзіць практыку стварэння фокус-груп. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў прэс-службе Мінкульта.

Метад фокус-групы (факусаванае групавое інтэрв'ю) заключаецца ў тым, што ўвагу ўдзельнікаў групы факусуюць на пэўнай тэме або ідэі, сцэнарыі, фільме, у працэсе выяўляецца іх стаўленне да праблемы, заснаванае на асабістым вопыце і ўспрыманні.

Па задумцы мяркуецца стварэнне трох фокус-груп: спецыяльная, змешаная, дзіцячая, колькасць удзельнікаў якіх складзе ад 15 да 20 чалавек. Узрост, пол, сацыяльнае становішча рэспандэнтаў будзе вызначацца зыходзячы з дадзенай тэмы. Удзельнікі фокус-групы не знаёмыя паміж сабой. Колькасць фокус-груп і склад удзельнікаў будуць вызначацца ў адпаведнасці з канкрэтным фільмам (мастацкі, хранікальна-дакументальны, анімацыйны).

Чыноўнікі ад культуры мяркуюць, што стварэнне фокус-груп дасць магчымасць ацаніць эфектыўнасць вырабляемай ў краіне кінапрадукцыі на розных этапах яе вытворчасці: ад узнікнення ідэі да канчатковага фільма з высокай ступенню дакладнасці.
←Билеты на концерт группы Korn подорожают

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика