У планах Мінкульта - “Сымон-музыка”, “Камедыя” і “Хамуціус”
02.05.2011 12:26
—
Новости Культуры
У планах Мінкульта - “Сымон-музыка”, “Камедыя” і “Хамуціус”
TUT.BYМіністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь зацверджаны план пастановак спектакляў па сацыяльна-творчым заказе на 2011 год, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры.
Згодна з планам пастановак у бягучым годзе дзяржаўную фінансавую падтрымку атрымаюць рэгіянальныя прафесійныя тэатральныя калектывы, якія ажыццяўляюць пастаноўкі новых спектакляў па творах беларускай драматургіі.
Гэта наступныя тэатральныя пастаноўкі:
- спектакль “Сымон-музыка” па аднайменнай паэме Я.Коласа Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра;
- спектакль “Камедыя” па п’есе М.Рудава Магілёўскага абласнога драматычынага тэатра;
- спектакль “Хамуціус” па паэме А.Куляшова Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача.
Падтрымку атрымае таксама і тэатральны праект па п’есах маладых беларускіх драматургаў пад рабочай назвай “Герой нашага часу” Сучаснага мастацкага тэатра.