"Фэст эскскурсаводаў"-2011: 30 бясплатных экскурсій па беларускіх гарадах

Источник материала:  
26.04.2011 10:32 — Новости Культуры

"Фэст эскскурсаводаў"-2011: 30 бясплатных экскурсій па беларускіх гарадах

ТUT.BY
"Фэст эскскурсаводаў"-2011: 30 бясплатных экскурсій па беларускіх гарадах18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА ўжо 27-ы раз адзначаўся Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў. У гэты дзень прынята звяртаць асаблівую ўвагу на адметныя помнікі гісторыі і культуры, каб мацней адчуць значнасць гістарычных мясцін і прыналежнасць да мінулага і будучыні свайго краю.

Беларусь таксама багатая на гістарычныя помнікі і мясціны. Гэта старыя сярэднявечныя замкі, палацы, сотні сядзібаў, храмы розных канфесій, іншыя помнікі мінулых стагоддзяў. Яны маюць свае адметнасці, і мы па праву можам імі ганарыцца. Такая разнастайная спадчына, што засталася нам ад былых пакаленняў, сведчыць пра асобнае месца Беларусі ў сусветнай прасторы, паказвае нам жывую гісторыю, дае магчымасць дзівіцца на майстэрства і ўнікальныя тэхналогіі нашых папярэднікаў.

29 красавіка – 1 мая ў межах святкавання ў Беларусі Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, дзякуючы сумесным намаганням некалькіх грамадскіх аб’яднанняў (Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), Беларускi фонд культуры,  "Гісторыка”, Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў) ужо ў трэці раз пройдзе акцыя “Фэст эскскурсаводаў”. Фармат мерапрыемства прадугледжвае каля 30 пешых бясплатных экскурсій - як аглядных, гэтак і тэматычных, што пройдуць у Мінску і абласных цэнтрах Беларусі.

У якасці гідаў выступяць прафесійныя экскурсаводы, выкладчыкі гісторыі, даследчыкі пэўнай эпохі, тэматыкі ці рэгіёна. Яны атрымаюць магчымасць падзяліцца сваімі ведамі не толькі са студэнтамі і турыстамі, але і непасрэдна з усімі неабыякавымі да гісторыі свайго дома, вуліцы, горада.

У гэтым годзе ў межах “Фэста” адбудуцца таксама экскурсіі на ангельскай і нямецкай мовах для замежных гасцей, велапрабег-экскурсія па мясцінах Караля Чапскага, незвычайная экскурсія па зорным небе. Падчас экскурсій па сталічным парку Янкі Купалы і Курасоўшчыне чакаюцца невялікія тэатралізаваныя сюрпрызы.

Такім чынам, “Фэст экскурсаводаў” працягне сусветную традыцыю святкавання Міжнароднага Дня помнікаў і мясцінаў.

СПІС ЭКСКУРСІЙ ПА МІНСКУ


27 красавіка (серада)

Па Чырвоным касцёле
 
 
Па папярэднім запісе
+ 375333413612
(Яўгенія)
 

29 красавіка (пятніца)

Назва экскурсіі
 
Час пачатку экскурсіі
Месца сустрэчы
Экскурсавод
Ад Кастрычніцкай да Плошчы Перамогі
 
16.30
 
Каля помніка пачатку дарогам на Кастычніцкай плошчы
 
Сцяпан Лютых
 
На зломе эпох: Мінск ў 1905-1919 гг.
 
16.30
 
Каля дома на Кірава, 1 (вежа “Мінскай Брамы”)
 
Андрэй Унучак
 
Парк Янкі Купалы
 
17.00
 
Каля ўваходу
 
Мікола Чырскі
 
Царква Ўсіх Святых
(вул. Каліноўскага)
 
Па папярэднім запісе
+375297762435
(Павал)
 
Свята-Елізавецінскі манастыр
 
Па папярэднім запісе
+375292702693
(Ірына)
 
Экскурсія па зорным небе
 
Па папярэднім запісе
+375298969785
(Валянціна)
Цімох Авілін
 
30 красавіка (субота)
 
Назва экскурсіі
 
Час пачатку экскурсіі
Месца сустрэчы
Экскурсавод
Мінская Кальварыя
 
11.00
 
Каля ўваходу
На Кальварыйскія могілкі
Павел Дзюсекаў
Музей Валуноў
 
11.00
 
Каля ўваходу
 
Мінскае Гетта
 
11.00
 
каля выхаду са ст. м. “Фрунзенская” у накірунку вул. Сухой
Кузьма Козак
 
Курасоўшчына
 
13.00
 
каля ўваходу ў школу № 97 (вул.Казінца, 118)
Вера Паклонская
 
Мінск татарскі
 
13.00
 
Каля гасцініцы “Юбілейная”
Арсен Сівіцкі
Наўсцяж па Нямізе
 
13.00
 
Перакрыжаванне вул.Мяснікова i вул. Нямiга каля “Данькаў-клуба”
Валянціна Кароткіна
 
Пасёлак Трактарнага завода
 
15.30
 
Каля ўваходу ў метро з боку вул. Кашавога
Раман Абрамчук
 
Вяснянка
 
16.00
 
Аўтобусны прыпынак “Радужная” у бок царквы
 
Сяргей Герасімовіч
Губернатарскі сад
 
16.30
 
На перакрыжаванні вул. К. Маркса і Я. Купалы, каля моста.
 
Яўгенія Быц
 
Мінск медычны
100 год таму
 
16.30
 
Каля дома па вул. Леніна, 30
 
Аляксандра Валодзіна
 
Царква
Св. Аляксандра Неўскага
 
Па папярэднім запісе
+375297311196
(Алег, пасля 14.00)
 
Сабор св. Пятра і Паўла
 
Па папярэднім запісе
+375297762435
(Павал)
 
 
1 мая (нядзеля)

Назва экскурсіі
 
Час пачатку экскурсіі
Месца сустрэчы
Экскурсавод
Мінская Кальварыя.
“Месца вечнага спачыну”
11.00
 
Каля ўваходу на Кальварыйскія могілкі
Валянціна Кароткіна
 
Па вул. Інтэрнацыянальнай
 
11.00
 
Каля помніка Адаму Міцкевічу
Вера Баукава
 
Ад Акадэміі навук да Музея Якуба Коласа
 
11.00
 
Каля ўваходу ў Акадэмію навук
Вера Данілаўна Міцкевіч
 
Сляпянка
 
11.00
 
Каля ўваходу ў Нацыянальную бібліятэку
 
Павел Каралёў
 
Па вуліцы Чырвонаармейскай
 
11.00
 
Каля ўваходу ў Дом Афіцэраў
Аляксандра Валодзіна
 
Мінскія гімназісты 100 гадоў таму
14.00
 
Каля Дома Афіцэраў
Алена Арцёмава
 
Дуброва Чапскага
 
14.00
 
Галоўны ўваход Гуманітарнага факультэта БДУ (вул. Курчатава)
Алесь Спіцын
Лошыцкі парк
 
14.00
 
Каля ўваходу ў парк
(насупраць тралейбуснага дэпо)
Цімох Акудовіч
Мінск Максіма Багдановіча
 
15.00
 
Каля помніка М. Багдановічу побач з оперным тэатрам
Ірына Шорац
 
 
Міфы горада Сонца
 
16.00
 
Аглядальная пляцоўка каля Гасціннага двара (пл. Свабоды, 8)
 
Павал Махінаў
 
Плошча незалежнасці
 
16.00
 
Каля ўваходу ў Педагагічны універсітэт
Аляксандр Зімніцкі
Царква св. Духа
 
Па папярэднім запісе
+375292147580
(Яўгенія)
 
 

СПІС ЭКСКУРСІЙ ПА БЕЛАРУСІ

 
27 красавіка

Назва экскурсіі
 
Месца
Час пачатку экскурсіі і месца сустрэчы
Экскурсавод
Полацк скульптурны: асобы вядомыя і не
 
Полацк
13.00
Каля Полацкай дзяржаўнай гімназіі №2
 
Людміла Браніславаўна Трыгорлава
 
 
29 красавіка
 
Назва экскурсіі
 
Месца
Час пачатку экскурсіі і месца сустрэчы
Экскурсавод
З габрэйскай гісторыі Ліды
 
Ліда
18.00
Каля Міхайлаўскага Сабора
 
Ганна Старасценка
 
 
 30 красавіка
 
Назва экскурсіі
 
Месца
Час пачатку экскурсіі і месца сустрэчы
Экскурсавод
Ліда - горад гедыміна
 
Ліда
10.00
Каля помніка Скарыну
 
Алена Паварга
 
Талачын
 
Талачын
 
10.00
каля музея
 
Ірына Мікалаеўна Пікулік
 
Капыль старажытны
 
Капыль
12.00
Каля Замкавай крыніцы
 
Леанід Калядзінскі
 
 
1 мая
 
Назва экскурсіі
 
Месца
Час пачатку экскурсіі і месца сустрэчы
Экскурсавод
Крэва
 
В. Крэва
 
11.00
Каля замка
Вольга Кастрамінава
 
Віцебск вачыма Юзафа Пешкі
 
Віцебск
12.00
Перад Дабравешчанскай царквой.
 
Уладзімір Булаўскі
 
Экскурс у мінулае Наваградка
Навагрудак
12.00
Каля помніка Елiсею Лаўрышаўскаму
Сергей Казак
Таямніцы гісторыі Слоніма
Слонім
12.00
Каля летняга амфітэатра ў парку
 
Дзяніс Юрчык
 
Мірскія гісторыі
М. Мір
12.00
Каля касцёла
Кірыла Каралюк
 
Старыя каталіцкія могілкі
Гродна
15.00
Каля ўваходнай брамы
Сяргей Раманаў
 
Старыя праваслаўныя могілкі
Гродна
17.00
Каля уваходнай брамы побач з Скідзельскім рынкам
Ігар Ламека
 
Кіна-Тэатральны Гродна
Гродна
19.00
Каля Драматычнага тэатра
Таня Касатая і
тэатр лялек
 
 
2 мая
 
Назва экскурсіі
 
Месца
Час пачатку экскурсіі і месца сустрэчы
Экскурсавод
Гарадзенскі трохкутнік
 
(Экскурсія будзе складацца з успамінаў В. Быкава, А. Карпюка і Б. Клейна).
Гродна
13.00
Каля крамы “Спутник” побач з чыгуначным вакзалам.
 
Таня Касатая і
музей Быкава
 

←В Бресте открылась художественная выставка "Храмы Берасцейшчыны"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика