“Жыць - летуценіць”: выстава графікі Галіны Бадзяковай адкрываецца ў Нацыянальнай бібліятэцы

Источник материала:  
25.04.2011 16:07 — Новости Культуры

“Жыць - летуценіць”: выстава графікі Галіны Бадзяковай адкрываецца ў Нацыянальнай бібліятэцы

TUT.BY
28 красавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё выстаўкі графікі выдатнай кіеўскай мастачкі Галіны Бадзяковай “Жыць - летуценіць”.
 
Бадзякова Галіна Аляксандраўна, член Саюза мастакоў Украіны, спачатку прайшла навучанне ў Бранскай мастацкай вучэльні, а ў 1991 годзе паспяхова скончыла Кіеўскі дзяржаўны мастацкі інстытут па спецыяльнасці “Станковая графіка”.
 
Сярод разнастайных графічных тэхнік перавагу мастачка аддае афорту. Гэтая тэхніка, якая ўзнікла каля 500 год таму ў Еўропе, была запазычана ў мастакоў збройнай справы, а самага высокага росквіту дасягнула ў часы Рэмбрандта і Дзюрэра.
 
Бадзякова – прызнаны майстар афорту, які прыцягвае яе сваім элементам неспадзяванасці і магчымасцю эксперыментаваць. Менавіта таму яна так улюбёна ў тэхніку каляровага афорту, якая дае магчымасць у адным і тым жа сюжэце заўсёды знаходзіць новыя адценні настрою праз розныя нюансіроўкі колеру. Не забывае мастачка ў сваёй творчасці і іншыя графічныя тэхнікі – літаграфію, ксілаграфію, кніжную і камп`ютарную графіку, гравюру. Шмат работ яна выконвае і ў тэхніцы манатыпіі.
 
Галіна Бадзякова – майстар, якому падабаюцца розныя віды мастацтва і рамяства. Яна з ахвотай займаецца кніжнай ілюстрацыяй, роспісам па дрэву, робіць эскізы вітражоў, лагатыпы, экслібрысы, габелены, насценныя роспісы, ляўкасы і многае іншае.
 
Пра яе многа пішуць, здымаюць тэлефільмы, яна многа выстаўляецца ў розных краінах, удзельнічае ў міжнародных конкурсах і атрымлівае дыпломы.
 
Выстаўка графікі “Жыць - летуценіць” аднолькава цікавая для маленькіх і дарослых, для недасведчаных у мастацтве і для аналітыкаў-знаўцаў. Наведаць яе можна на працягу красавіка - мая.
←Балет "Тодес" и спектакль "Эмигранты". На неделе с AFISHA.TUT.BY

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика