Велікодныя творы ў беларускай літаратуры
23.04.2011 16:21
—
Новости Культуры
Велікодныя творы ў беларускай літаратуры
Радыё СвабодаВялікдзень — адно з найвялікшых сьвятаў беларусаў — сьвята ўваскрэсеньня ўкрыжаванага Хрыста. Ня дзіўна, што яно сымбалічна параўноўваецца зь лёсам "укрыжаванай" Беларусі, надае сілы ў ейнае ўваскрэсеньне і адраджэньне. Аксана Спрынчан — пра велікодныя творы ў беларускай літаратуры.
Сяргей Палуян. Хрыстос уваскрос!
Лісты ў будучыню: Проза. Публіцыстыка. Крытыка. "Мастацкая літаратура", 1986
Знакавым ува ўспрыманьні Вялікадня ў беларускай літаратуры стаўся верш у прозе "Хрыстос уваскрос!" Сяргея Палуяна. Ён быў надрукаваны ў 1910 годзе газэтай "Наша Ніва" пасьля сьмерці аўтара і па-мастацку абудзіў веру ў будучае ўваскрэсеньне Беларусі. Вялікдзень (асабліва ў паэзіі) набыў ня толькі рэлігійны, але і адраджэнскі сэнс.
Што гавораць табе званы, Беларускі Народ? Ці не віншуюць яны цябе і з тваім уласным вялікім сьвятам?..
Цябе катавалі. Ты цярпеў мукі, але ня ўмёр. Глыбока, глыбока ты захаваў сваю душу.
Хрыстос быў з табой у тваіх муках; і Ён разам з табой цярпеў іх. Колькі разоў расьпіналі Яго разам з табой! Больш разоў, чым ёсьць пясчынак на дне мора! Але кожнага году па ўсёй Беларускай зямлі разносіцца кліч:
— Хрыстос уваскрос!
Твор Сяргея Палуяна заканчваецца словамі віншаваньня:
—Зь вялікім сьвятам віншую! Зь вялікім сьвятам, Вялікі Беларускі Народ!
— Хрыстос уваскрос!
І як тут не адказаць:
— Сапраўды ўваскрос! Сапраўды Вялікі Беларускі Народ!
Казімір Сваяк. На гадавіны незалежнай Беларусі.
Выбраныя творы. "Беларускі кнігазбор", 2010
Пасьля Сяргея Палуяна многія творцы працягвалі супастаўляць уваскрэсеньне Хрыста і адраджэньне роднага краю. Але, як мне падаецца, варта вылучыць у гэтым шэрагу верш Казіміра Сваяка "На гадавіны незалежнай Беларусі". Ён быў зьмешчаны ў зборніку "Мая ліра", які выйшаў у 1924 годзе ў Вільні. Цікавы гэты верш ня толькі тым, што ягоны аўтар сьвятар і паэт, але і тым, што выкліканы сымбалічным супадзеньнем: угодкі абвяшчэньня незалежнай Беларусі супалі зь Вялікаднем. Казімір Сваяк сувымярае пакуты Хрыста і пакуты беларускага народу, ды зьвяртаецца да Бога з малітвай пра ўваскрэсеньне Беларусі:
Зьмілуйся ж, Божа, Ты над ёю,
Ня дай у гробе век ляжаці,
Пазволь да жыцьця ёй устаці:
У гэты час, на трэці дзень.
Васіль Быкаў. Велікоднае яйка.
"Полымя". 2001. № 1
З даўніх часоў падчас сьвята Вялікадня мы даруем адзін аднаму фарбаваныя яйкі як сымбаль несьмяротнасьці жыцьця і крыжовых пакут Хрыста дзеля нашага ўратаваньня і сьветла прамаўляем: "Хрыстос уваскрос! — Сапраўды ўваскрос!" Як гэта сугучна і нашым сьветлым словам: "Жыве Беларусь!" — "Жыве!"
Але ж былі ў Беларусі часы, калі рэлігія ўважалася за "опіюм для народа" і сьвяткаваць Вялікдзень забаранялася. Вусьцішнае апавяданьне Васіля Быкава "Велікоднае яйка" пра Вялікдзень у вёсцы пасьля Другой сусьветнай вайны. Былы начасобадзьдзелу ў партызанскім атрадзе, а цяпер парторг у калгасе Выпаўзак прызначае на Вялікдзень вывазку гною на калгаснае поле. Пабачыўшы, што ніхто не выходзіць на працу, ён дамагаецца свайго з дапамогай нагана і загадам — "Вялікадне адмяняецца!" Адна з жанчын частуе галодных дзетак ягонай жонкі Ганкі чырвонымі яйкамі. Выпаўзак разьбівае яйкі аб сьцяну хлява, а Ганка віламі, якімі выкідвала гной, забівае зьвера-парторга…
Гэтая трагічная гісторыя нагадвае пра тое, што ня толькі сьвяткаваньне Калядаў у беларускай літаратуры вельмі часта крочыць поруч з сумам, расстаньнем, сьмерцю. Гэткімі ж настроямі ў нас часта адзначаны й Вялікдзень.
Уладзімер Някляеў (Пад псэўданімам Уладзімір Магер). Вялікдзень.
"Беларусь Сегодня". 2009, 18 красавіка
Часы зьмяняюцца, рэлігія даўно ўжо не "опіюм для народа", але… Але адзін з найлепшых паэтаў Беларусі Уладзімер Някляеў ня можа надрукаваць паэму "Вялікдзень" і віншаваньне сваёй цётцы Алене Магер, "першай верніцы ў Крэве", у галоўнай дзяржаўнай газэце. "А дзе надрукаваць? У якой газэце, каб тую газэту поп дазволіў у царкву занесці? У „Народнай волі“? Дык разам з „Народнай воляй“ поп і верніцу з царквы папрэ." — разважае паэт.
Выйсьце знаходзіцца ў тым, што паэма выходзіць пад псэўданімам Уладзімер Магер.
Паэма-паданьне пра часы ўсталяваньня хрысьціянства ў паганскім Крэве прысьвечаная Крэўскай Сьвята-Аляксандра-Неўскай царкве, у якой хрысьцiлiся i адпявалiся бацькi, дзяды i прадзеды Уладзіміра Някляева. Кату наканавана адсекчы галаву сястры, якая верыць у Ісуса Хрыста.
Пасьля ён галаву сястры
Падняў, пацалаваў у губы
I крыкнуў:
"Госпадзi!.."
Часы зьмяняюцца, але на Вялікдзень 2011 у многіх беларусаў няма магчымасьці сказаць Уладзімеру Някляеву, які знаходзіцца пад хатнім арыштам, "Хрыстос уваскрос!" і пачуць ад яго "Сапраўды ўваскрос!" Ёсьць магчымасьць прачытаць "Вялікдзень".
Зьмітрок Бядуля. Велікодныя яйкі.
Выбранае. "Мастацкая літаратура", 1973
Твор мастацтва пра мастацтва, квінтэсэнцыя жыцьцяздольнасьці беларусаў, надзея і вера — усё гэта пра апавяданьне "Велікодныя яйкі" Зьмітрака Бядулі, створанае ў 1913 годзе. Галоўны герой — пакутнік ад мастацтва, маленькі хлопчык Сьцяпанка, за любоў да маляваньня празваны Пяцкун. "Амаль ня ўсе сьцены і платы ў вёсцы размаляваны яго рукой. Там можна бачыць конікаў, людзей, сабачак, хаткі, лясы, крыжы і іншыя штучкі. Калі часам хто з гаспадароў лавіў яго пры гэтай рабоце, дык дзёр яго за вушы не шкадуючы". У школе за размаляваныя кнігі яго пакаралі так, што ён хварэў некалькі тыдняў. "Усе ў вёсцы лічылі Сьцяпанку дурным", не разумее хлопчыка і маці, марыць пра "людзкага сына". Адзін раз на год, на Вялікдзень, Сьцяпанку шчасьціла — яму дазвалялі фарбаваць яйкі. Але надыходзіць сьвята, а ў хлопчыка адбіраюць і гэтую адзіную радасьць — прыходзіць вестка з фронту пра сьмерць бацькі і Сьцяпанку не даюць грошы на фарбы.
Маленькі-вялікі мастак расфарбоўвае яйкі сваёй крывёй. Яны — як сымбаль несьмяротнасьці маленькага-Вялікага Беларускага Народа.
Хрыстос Уваскрос!