Ад готыкі да ампіру

Источник материала:  
Рэстаўрацыя фасадаў помніка архітэктуры XIX стагоддзя — сядзібнага дома ў вёсцы Чырвоны Бераг Гомельскай вобласці — сёлета будзе завершана
Ад готыкі да ампіруЦяпер там выканана каля паловы запланаваных мантажных і абнаўленчых работ, заменены дах.
Рэстаўрацыя вядзецца і ва ўнутраных памяшканнях, кожнае з якіх па-свойму ўнікальнае. Як сцвярджаюць гісторыкі, кожны салон, кабінет або зала ў сядзібе мелі дэкарацыю і аздабленне ў пэўным стылі. У палацы былі гатычныя, рэнесансныя, раманскія залы і нават памяшканне ў арабскім стылі. Пра готыку нагадваюць стрэльчатыя аконныя праёмы, а таксама ўязная брама палацава-паркавага ансамбля. Сядзіба спалучае розныя архітэктурныя стылі — ракако, маньерызм, ампір і французскі класіцызм. Даследчыкі вызначаюць усяго каля дзесяці розных стыляў, што робіць сядзібу ў Чырвоным Беразе сапраўднай нагляднай энцыклапедыяй па гісторыі архітэктурных стыляў інтэр'еру.
Рэстаўрацыя сядзібнага дома, які ўнесены ў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2011 год, ідзе за кошт рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. На абнаўленне помніка гісторыка-культурнай спадчыны ў 2011 годзе будзе выдаткавана каля двух з паловай мільярдаў рублёў.

←Слова от души

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика