Ці зменіць новы прэзідэнцкі ўказ сітуацыю з архітэктурнымі помнікамі?
21.04.2011 10:40
—
Новости Культуры
Ці зменіць новы прэзідэнцкі ўказ сітуацыю з архітэктурнымі помнікамі?
14 красавіка Прэзідэнт Беларусі падпісаў Указ № 145 "Аб некаторых пытаннях падаткаабкладання ў сферах культуры і інфармацыі", які ўсталяваў шэраг падатковых ільготаў. Аднак, пазнаёміўшыся з тэкстам дакумента, эксперты ў сферы нерухомай матэрыяльнай спадчыны выказалі сумнеў, што ён палепшыць складаную сітуацыі з захаваннем архітэктурных помнікаў.
Указ № 145 вызваляе ад падатку на дададзеную вартасць (ПДВ) цэлы шэраг кірункаў культурнай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі. Гэта тычыцца, напрыклад, рэалізацыі каталогаў, паштовак з інфармацыяй пра музеі (выставы), маёмасных правоў на аб'екты аўтарскага права і сумежных правоў, работ па рэстаўрацыі, вытворчасці фільмаў, тыражаванню фільмаў і аўдыёзапісаў арганізацыямі культуры, а таксама асобнымі тэлеканаламі, работ па стварэнні музейных каталогаў і інш.
Эксперты ў сферы нерухомай матэрыяльнай спадчыны чакалі, што новы дакумент пасуне з месца адну з найбольш вострых праблем у айчыннай культуры — сітуацыю з уратаваннем, захаваннем і адраджэннем унікальных архітэктурных помнікаў, дзесяткі, сотні якіх цягам дзесяцігоддзяў гінуць пад адкрытым небам. У дзяржавы на іх банальна бракуе сродкаў, інвестары таксама не спяшаюцца ўкладаць свае крэўныя, бо не бачаць для сябе выгодаў ані сёння, ані ў перспектыве.
Аднак Указ № 145 не распаўсюджвае скасаванне ПДВ на сферу архітэктурных помнікаў.
Па словах старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, яшчэ чатыры гады назад работы на матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцях не абкладаліся падаткам на дададзеную вартасць.
“У 2007 годзе на ўзроўні пастановы Міністэрства па падатках і зборах гэтая ільгота была скасавана, што вельмі негатыўна адбілася на сітуацыі з архітэктурнай спадчынай. Сёння пры работах на культурных каштоўнасцях гэтаксама, як і на аб’ектах новага будаўніцтва і капрамонту, ПДВ складае 20 %. Пры тым, што працэс рэстаўрацыі значна даражэйшы за капрамонт і будаўніцтва, не кажучы ўжо пра культурніцкае значэнне. Іншымі словамі, для інвестара папросту няма стымулу ўкладаць грошы ў гісторыка-культурную каштоўнасць, бо калі ён прыходзіць “на помнік” і бачыць, які шлях трэба прайсці і якія выдаткі панесці ўжо на ўзроўні навукова-праектнай дакументацыі, усякае жаданне знікае”, — распавёў у інтрэв’ю TUT.BY Антон Астаповіч.
Праўда, дакумент "Аб некаторых пытаннях падаткаабкладання ў сферах культуры і інфармацыі" усё ж згадвае пра гісторыка-культурныя аб’екты.
“У мэтах прыцягнення стымулявання культурнай дзейнасці, а таксама дабрачыннай дзейнасці” Указ № 145 вызваляе ад падатку на прыбытак да 10% валавога прыбытку арганізацыі, перададзеныя ўстановам культуры і іншым арганізацыям для “правядзення рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях”.
“Змяншэнне падатку на пэўны працэнт пры ўмове ўкладання грошай у аднаўленне аб’екта — гэта фактычна тая самая дзяржаўная інвестыцыя, — распавядаў на нядаўняй экспертнай дыскусіі ў эфіры TUT.BY начальнік Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі. — Сапраўды, дзяржава не атрымае ў бюджэт пэўную суму падаткаў, але ж гэтыя грошы будуць укладзены ў аб’ект. Да таго ж, калі адноўлены аб’ект будзе прыстасаваны пад пэўныя функцыі, дзяржава атрымае падатак ад яго функцыянавання. Плюс аддача будзе і праз прыцягненне ўвагі да гэтага аб’екта (турысцкая дзейнасць, інфраструктура). Урэшце, гэта і адпаведны імідж дзяржавы”.
Чыноўнік кажа, што Міністэрства культуры цяпер спрабуе змяніць агульнапрынятае стаўленне да аб’ектаў гсіторыка-культурнай спадчыны: “Імі трэба не проста любавацца — яны павінны працаваць”.
Антон Астаповіч перакананы, што вызваленне ад падатку 10% валавога прыбытку арганізацыі, перададзенага на рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы, істотна не зменіць сітуацыю. “10 працэнтаў — вельмі малая сума, якая не будзе стымуляваць рост зацікаўленасці інвестараў”, — адзначае эксперт.
Ігар Чарняўскі пагаджаецца, што сёння ў Беларусі “няма вялікіх падатковых ільгот, якія б дапамаглі завабіць інвестара ў сферы захавання і аднаўлення архітэктурнай спадчыны”.
“Такія ільготы ёсць ва ўсім свеце, патрэбны яны і ў Беларусі”, — адзначае прадстаўнік Мінкульта. — Якія ільготы ўсё ж ёсць? Калі ўласнік прывядзе аб’ект у належны стан, будзе выкарыстоўваць яго і атрымліваць прыбытак, то можа атрымаць ільготу па падатку на нерухомасць і ільготу па падатку на зямлю. Гэта тычыцца пераліку аб’ектаў, зацверджанага прэзідэнтам. Літаральна кожны год мы ўносім дапаўненні ў два гэтыя ўказы”.
Паводле інфармацыі Чарняўскага, пытанне вяртання ільготаў па ПДВ у сферы араджэння архітэктурнай спадчыны сёння выпрацоўваецца.
Кіраўнік фонду "Любчанскі замак" Іван Пячынскі, які цягам многіх гадоў самастойна аднаўляе аднайменны замак у мястэчку Любча на Наваградчыне, лічыць, што падатковая палёгка мусіць быць больш радыкальнай. “За мяжой калі чалавек захацеў ахвяраваць пэўную суму на аднаўленне помніка, то менавіта з гэтых сродкаў ён не плаціць падаткі. Таму там помнікі аднаўляюцца лепей, чым у нас”, — лічыць бізнэсоўца.
На думку Антона Астаповіча, праблема яшчэ і ў тым, што ў краіне не створаны механізм падатковых ільготаў у гісторыка-культурнай сферы. “Калі ўзяць нарматыўна-прававую базу па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, то ўказы прэзідэнта часта не працуюць, бо не падмацаваны ніжэйшымі нарматыўнымі дакументамі”, — перакананы старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Люстэркам таго, што падатковыя ільготы ў галіне нерухомай гісторыка-культурнай спадчыны не працуюць, ёсць сітуацыя з занядбанымі шляхецкімі сядзібамі.
Яшчэ 19 лістапада 2009 года тагачасны намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Патупчык зацвердзіў “План дзеянняў па перадачы сядзібаў, якія не выкарыстоўваюцца і знаходзяцца ў сельскай мясцовасці, суб’ектам агратурызму”. Мэтай дакументу было стымуляваць пошук новых пазабюджэтных крыніц фінансавання гісторыка-культурных помнікаў. У рэкамендацыйны спіс Мінкульта трапіла 46 аб’ектаў па ўсёй краіне , якія на бязвыплатнай аснове могуць перадавацца суб’ектам агратурызму для рэстаўрацыі і наступнага абсталявання ў іх гатэляў, рэстаранаў, музеяў і г.д. Прайшло амаль паўтара года, аднак, як паведаміў на гэтым тыдні намеснік міністра культуры Віктар Кураш, з 46 сядзіб прыватным уласнікам перададзены толькі 5.
Хочацца верыць, што не толькі ў Міністэрстве культуры, але і ў іншых дзяржаўных структурах нарэшце зразумеюць: часу на роздумы аб ратаванні архітэктурнай спадчыны беларускага народу не засталося. Дзейсныя захады неабходна прымаць ужо сёння. Інакш нашы нашчадкі не пабачаць нічога, апроч паркінгаў і муляжоў у гістарычных цэнтрах беларускіх гарадоў.