На Канскім кінафестывалі ўпершыню прадставяць павільён Беларусі

Источник материала:  
18.04.2011 11:08 — Новости Культуры

На Канскім кінафестывалі ўпершыню прадставяць павільён Беларусі

TUT.BY
З 11 па 22 траўня ў Францыі адбудзецца 64-ы Міжнародны Канскі кінафестываль, на якім упершыню будзе прадстаўлены Нацыянальны павільён Беларусі. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў Міністэрстве культуры.

Як распавялі ў Мінкульце мэтай прадстаўлення Нацыянальнага павільёна з’яўляецца пошук патэнцыяльных партнёраў і наладжванне ўзаемавыгадных кантактаў з прадстаўнікамі замежных кінавытворчых і кінапрадзюсарскіх кампаній, дасягненне дамоўленасцяў па рэалізацыі сумесных кінапраектаў.

Арганізатарамі павільёна з’яўляюцца Міністэрства культуры, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія і Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”. Спонсарскую дапамогу ў арганізацыі павільёна акажуць кампанія “Бульбаш” і прадстаўніцтва “Пежо” у Беларусі.

“Рэалізацыя гэтага прэстыжнага для нашай краіны праекта будзе спрыяць пашырэнню супрацоўніцтва беларускіх кінематаграфістаў з еўрапейскімі кінапрадзюсарамі, наладжванню кантактаў у галіне кінематаграфіі з мэтай рэалізацыі сумесных кінапраектаў”, — адзначаюць у Мінкульце. 
←Как это было. Январь 1950 года. Республика готовится к выборам в Верховный Совет СССР

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика