Каралеўскі горад. Карэспандэнт “НГ” разам з пераможцамі віктарыны “Адкрыем невядомую Беларусь” Аленай і Паўлам Спірыдон здзейсніла незабыўнае двухдзённае падарожжа ў Гродна, Ліду, Каробчыцы і Мураванку і паглядзела на ўбачанае іх вачамі

Источник материала:  
Каралеўскі горад.
Карэспандэнт “НГ” разам з пераможцамі віктарыны “Адкрыем невядомую Беларусь” Аленай і Паўлам Спірыдон здзейсніла незабыўнае двухдзённае падарожжа ў Гродна, Ліду, Каробчыцы і Мураванку і паглядзела на ўбачанае іх вачамі

Пазнаёміцца з аўтарамі арыгінальных і падрабязных адказаў на пытанні нашай віктарыны я марыла яшчэ з тых часоў, калі Алена і Павел з Будслава Мядзельскага раёна даслалі нам першы ліст. Мы разам са Спірыдонамі, якія занялі ў віктарыне першае месца і выйгралі галоўны прыз ад афіцыйнага спонсара нашай віктарыны тураператара “Виаполь”, здзейснілі вандроўку пад назвай “Каралеўскі горад Гродна”.

Калі Алена і Павел адправіліся летась у  вясельнае падарожжа  па Беларусі, адны паціскалі ад здзіўлення плячыма, другія паказвалі маладым на альтэрнатыўныя Крым і Турцыю, а трэція наогул круцілі ля скроні... Маладыя ж людзі, упэўненыя ў тым, што перш чым пазнаваць чужыя краіны,  варта бліжэй пазнаёміцца з роднай, паставілі на мэце аб’ездзіць усе значныя мясціны Беларусі. Мядовы тыдзень ўдаўся, успамінаюць маладыя. Безумоўна,  убачыць усе цуды Беларусі ўсяго за сем дзён у Алены і Паўла не атрымалася. Але яны не надта расчараваліся — вырашылі адкрываць Беларусь пакрысе... У многім дапамагла ім і наша віктарына.— Колькі сябе памятаю, мама заўсёды выпісвала “Народную газету”, — расказвае Алена. — На маіх вачах газета мяняла і фармат, і колер... Чорна-белая, двухкаляровая, а зараз такая яркая і каляровая. Мы з мужам сочым за навінамі “НГ” у інтэрнэце і на працы ў СПК.Павел — аграном. Алена, пакінуўшы працу настаўніцы ў школе, перакваліфікавалася ў бухгалтара. Як расказвае Алена, працаваць з лічбамі было не вельмі весела. Хацелася нейкай разрадкі. Яна якраз і натрапіла на віктарыну “Народнай газеты”. Прапанавала мужу паўдзельнічаць.— І нас захапіў такі азарт! Хацелася хутчэй раскусіць, разблытаць гэтыя няпростыя краязнаўчыя загадкі, у час даслаць адказы, — успамінае Павел. — Памятаем, з 1 па 2 сту-дзеня ў нас госці  дома, а мы з Аленай сядзім у інтэрнэце, шукаем адказы... Толькі б не прапусціць тэрміны віктарыны.— Не хацелася, каб віктарына заканчвалася. Усё спа-дзяваліся, што на старонках газеты з’явіцца хоць яшчэ адзін этап, — гаворыць Алена. — Мы столькі новага даведаліся пра Беларусь! І канешне ж не было канца радасці, калі прачыталі пра нашу перамогу. Скакалі, як дзеці, — смяецца Алена.Тым больш да Гродна, куды прапанаваў пераможцам адправіцца тураператар “Виаполь”, Алена з Паўлам падчас свайго вясельнага падарожжа якраз і не дабраліся. Гэты горад і яго наваколле заставаліся для маладой сям’і адным з тых яшчэ нязведаных куточкаў любай Беларусі.

— Мы шчаслівыя, што ўбачылі гэтыя і іншыя прыгажосці каралеўскага Гродна і яго не менш каралеўскага наваколля, — прызналіся Алена і Павел напрыканцы нашага падарожжа. — Дзякуем “Народнай газеце” за тое, што дапамагае нам, беларусам, адкрываць сваю невядомую радзіму. Менавіта з гэтага і трэба пачынаць, перш чым  заглядвацца на замежныя курорты.  Пазнаём радзіму — пазнаём сябе.

7 самых яркіх цудаў-уражанняў ад паездкі

Каралеўскі горад.
Карэспандэнт “НГ” разам з пераможцамі віктарыны “Адкрыем невядомую Беларусь” Аленай і Паўлам Спірыдон здзейсніла незабыўнае двухдзённае падарожжа ў Гродна, Ліду, Каробчыцы і Мураванку і паглядзела на ўбачанае іх вачаміЛідскі замакГэта не толькі першы мураваны замак Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі Белай Русі, але і адзіны замак XIV стагоддзя, які захаваўся тут да нашага часу.— Лідскі замак цікавы яшчэ і інсцэніроўкамі з рыцарскага жыцця, якія даруюць наведвальнікам супрацоўнікі музея, — гаворыць Алена. — Экскурсія ў замак поўнасцю пабудавана на эмоцыях! Кожны можа адчуць сябе часцінкай той эпохі. Мне, напрыклад, кат ледзь не “адсек” галаву, і муж павінен быў плаціць за мяне выкуп, — смяецца Алена. — А Паша  паспаборнічаў у баях за званне рыцара.

Каралеўскі горад.
Карэспандэнт “НГ” разам з пераможцамі віктарыны “Адкрыем невядомую Беларусь” Аленай і Паўлам Спірыдон здзейсніла незабыўнае двухдзённае падарожжа ў Гродна, Ліду, Каробчыцы і Мураванку і паглядзела на ўбачанае іх вачаміЗабудова ГроднаГродну, аднаму з нямногіх беларускіх гарадоў, удалося захаваць самабытную архітэктуру і адметную цішыню брукаваных вулачак.— Шкло, бетон — гэта, безумоўна, прыгожа, — гаворыць Алена. — Але толькі ў такім горадзе, як Гродна, з яго вузкімі вулачкамі і старымі мураванымі пабудовамі, адчуваеш свае карані.

Каралеўскі горад.
Карэспандэнт “НГ” разам з пераможцамі віктарыны “Адкрыем невядомую Беларусь” Аленай і Паўлам Спірыдон здзейсніла незабыўнае двухдзённае падарожжа ў Гродна, Ліду, Каробчыцы і Мураванку і паглядзела на ўбачанае іх вачаміФарны касцёлІдэю пабудаваць у Гродне мураваны касцёл, дзе выконвалі б сваю місію айцы-езуіты, выношваў яшчэ Стэфан Баторый. Ён першы і ахвяраваў на ўзвядзенне будучай святыні значную суму грошай. Але лёс склаўся так, што з’явіўся храм толькі праз 100 гадоў. Касцёл унікальны: тут маецца 13 алтароў, амаль усе — з дрэва.— Ля ўваходу ў храм можна ўбачыць шыльдачку “Цішэй, Бог побач”, — расказвае Павел. — І, ведаеце, тут Яго па-сапраўднаму адчуваеш як нідзе. Ён — у кожнай дробязі.

Каралеўскі горад.
Карэспандэнт “НГ” разам з пераможцамі віктарыны “Адкрыем невядомую Беларусь” Аленай і Паўлам Спірыдон здзейсніла незабыўнае двухдзённае падарожжа ў Гродна, Ліду, Каробчыцы і Мураванку і паглядзела на ўбачанае іх вачамі“Гарадзенскi маёнтак” у КаробчыцахУсяго 12 кіламетраў ад Гродна — і вы ў месцы, дзе захоўваюцца традыцыі народнага дойлідства. Агракомплекс наведвальнікаў сустракаюць чароўныя міні-замкі, вадаёмы з птушкамі, драўляныя скульптуры, атракцыёны для дзяцей у народным стылі. І, як здаецца, зусім нерэальнае падарожжа па заказніку з дзікімі жывёламі.— Асабліва ўразіла беларускае сафары,  — прызналіся Павел і Алена, — калі мы ў дыліжансе, за-прэжаным коньмі, праязджалі міма маленькіх дзікіх кабанчыкаў, аленяў і нават страуса.

Каралеўскі горад.
Карэспандэнт “НГ” разам з пераможцамі віктарыны “Адкрыем невядомую Беларусь” Аленай і Паўлам Спірыдон здзейсніла незабыўнае двухдзённае падарожжа ў Гродна, Ліду, Каробчыцы і Мураванку і паглядзела на ўбачанае іх вачаміЦарква Нараджэння Божай Маці ў МураванцыЯк ні дзіўна, старажытны гатычны храм у Мураванцы Шчучынскага раёна  нагадвае адразу і замак, і цытадэль. Велічныя вежы з байніцамі, сцены двухметровай таўшчыні, таямнічыя лабірынты... Не так шмат старажытных храмаў дайшло да нас у першасным выглядзе... Да таго ж такіх арыгінальных па стылістыцы і самавітасці. Вядома, збудавалі царкву яшчэ ў 1524 годзе! Унікальны храм у Мураванцы, як і Каложская царква ў Гродне, прэтэндуе на ўключэнне ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Каралеўскі горад.
Карэспандэнт “НГ” разам з пераможцамі віктарыны “Адкрыем невядомую Беларусь” Аленай і Паўлам Спірыдон здзейсніла незабыўнае двухдзённае падарожжа ў Гродна, Ліду, Каробчыцы і Мураванку і паглядзела на ўбачанае іх вачаміАптэка-музей— Праязджаючы па Гродне, проста здзівілася, колькі тут аптэк, — прызналася Алена. — Здаецца, такую колькасць іх не сустракала больш ні ў якім горадзе. Безумоўна, самая адметная сярод іх — на вуліцы Савецкай.Размяшчаецца яна ў гістарычным будынку езуіцкай аптэкі, якая была пабудавана ў горадзе ў 1709 годзе. Нягледзячы на змену гаспадароў, аптэка існавала ў гэтым памяшканні да 1951 года.

Каралеўскі горад.
Карэспандэнт “НГ” разам з пераможцамі віктарыны “Адкрыем невядомую Беларусь” Аленай і Паўлам Спірыдон здзейсніла незабыўнае двухдзённае падарожжа ў Гродна, Ліду, Каробчыцы і Мураванку і паглядзела на ўбачанае іх вачаміКаложская (Барысаглебская) царкваГэта царква, пабудаваная ў 80-я гады ХII стагоддзя, — адметны помнік архітэктуры праваслаўнага дойлідства, візітная картка самабытнай гродзенскай архітэктурнай школы. — Цяжка дзе знайсці падобныя помнікі, — гаворыць Алена. — Гэтая царква і моцная, і кволая адначасова. Толькі ўявіць сабе, як яна здолела выстаяць на беразе Нёмана столькі стагоддзяў! Нездарма храм прэтэндуе на ўключэнне ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Тым часам на сайце www.ng.by працягваецца абласны этап, які доўжыцца да 1 мая. Заходзьце, галасуйце, выбірайце сем — самых-самых з вашай вобласці!

←Белорусские, российские и украинские художники примут участие в пленэре под Гомелем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика