Новости временных лет. Апрель 1911 года

Источник материала:  
11.04.2011 08:00 — Новости Культуры

Новости временных лет. Апрель 1911 года

  • TUT.BY

О чем писали в белорусских газетах 100 лет назад? У вас есть уникальная возможность полистать издания вековой давности благодаря совместному проекту белорусского интернет-портала TUT.BY и Центральной научной библиотеки им. Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси.

Вы получите ценные сведения по истории, географии и культуре нашей страны того периода, найдете всевозможную справочную информацию, медицинские советы, кулинарные рецепты, а также юмористические и рекламные материалы. Будь в курсе событий вековой давности! Сегодня представляем вашему вниманию новости апреля 1911 года…

Хрыстос Уваскрос!

Глыбокая поўнач... Мёртвая ціш пануе на зямлі: ўсё сьпіць пад пакрывалам начное цемры... Вось у паўночнай цішы загудзелі званы, і рэха ад іх зыкоў разносіцца далёка, далёка... Пачуўшы звон, народ прабуджаецца і бяжыць туды, дзе чутны зыкі званоў. У кожнага нейкая радасць, кожын душою чуе, аб чым гавораць яму гэтыя зыкі: яны віншуюць народ з вялікім Уваскрэсеньнем Хрыста...

Ніхай-жэ разам з Яго вялікім Уваскрэсеньнем і ўвесь народ наш Уваскрэсеньне! Ніхай скіне з сябе кайданы гора-нядолі, клейно пагарды і здзеку і стане вольным, як павінно быць! Ніхай набліжаецца нам той час, калі кожын чалавек будзе лічыць сябе братам другому, і ня будзе катаў і рабоў!...

А. Гурло. “Наша ніва”. 1911. № 14

Новости временных лет. Апрель 1911 года




События общественной жизни

19 красавіка Гасударственная Дума пачала работу ад прагляду закону аб страхаваньні рабочых. Пачатак добры. Рабочые ужо пяць гадоў ждуць, каб Гас. Дума прыпомніла аб іх... Прыняць форму правіцельственнаго страхаваньня рабочых, гэто значыць, што правіцельство і пануючые станы бяруць на сябе адказ за жыцьцё і здароўе ўсіх рабочых... Асноўные вымогі соціал-дэмократоў такіе: страхаваньне павінна быць разшырэно на ўсе аддзелы працы, павінно забеспечываць у ўсіх выпадках страты здароўя – пры нешчасных выпадках, у хваробе, на старасць і безрабоцьце, кабет у часе полагу, забеспечэньне удоў і сірот, ... каб рабілося гэто на кошт фабрыкантоў, гаспадароў і правіцельства.

“Наша ніва”. 1911. № 16-17

Новости временных лет. Апрель 1911 года




Аткрылася сёлета ў Вільні пятая выстаўка літоўскага штукарства. Выстаўка складаецца з двох аддзелоў: артыстычнаго і народнаго. У артыстычным аддзелі бачым абразы, скульптуру (рэзьбу) і другіе рэчы – працу літоўскіх вучоных артыстоў... Аддзел народны складаецца з вырабоў найболей вясковых кабет і дзеўчат літоўскіх. Народнае аздобніцтво ёсць абраз культуры кожнаго народу, абраз яго агульнай духоўнай працы...

Нам, беларусам, трэба пільна зьбіраць і парадкаваць кожную рэч, каторая мае на сабе знак аздобніцтва, бо гэта знак нашай роднай культуры. Вось-жэ ўжо жменя тутэйшых людзей надумала устроіць на другі год беларускую выстаўку, каб паказаць людзям, што і беларусы мелі і маюць як у штодзенным жыцьці, так і ў артыстычных вырабах нешта сваё, роднае, асобнае, што і яны адчуваюць патрэбу красы у сваей шэрай долі.

“Наша ніва”. 1911. № 14

Новости временных лет. Апрель 1911 года




Нам пишут...

З Вільні

31 марца Віленскае Губернскае Прысуцтво зацьвярдзіло статут “Беларускаго Музыкально-Драматычнаго Кружка”. Таким парадкам у скорасьці будзе ў Вільні першы беларускі клуб, дзе тутэйшыя беларусы могуць зьбірацца на вечарынкі, на беларускіе прэдстаўленьня, слухаць сваіх песень і т.д. Пры гэтым стане ўжо на моцны грунт і справа беларускага тэатру, бо дагэтуль беларускіе артысты і хорысты ня мелі дзе прытуліцца. Шчыра жадаем, каб хаця на восень клуб ужо аткрыўся.

“Наша ніва”. 1911. № 15.

Новости временных лет. Апрель 1911 года

Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні. Спектакль „Залёты”.

Новости временных лет. Апрель 1911 года

З Віцебшчыны

Хваля перэсяленьня ў чужые старонкі дзеля лепшага жыцьця і заробку зачапіла і нашых беларусоў... Гадоў 25 таму беларусы з Віцебскай губерніі пачалі выежджаць у Пецербург і ў Сыбір, і гэтак праз неколькі гадоў выехалі цэлые тысячы душ. Посьле неяк у Сыбір выежджаць сталі меней, за тое пачалі ехаць у другіе мейсцы... Цяпер жэ – хто мог бы падумаць? – беларусы апынуліся на нівах і палях Эстонскага краю, як сельскіе рабочые!.. Што беларусы ідуць туды дзеля заробку, німа дзіва. Сумна толькі, што з іх цемнаты і беднасьці карыстаюць памешчыкі ў Эстлядіі, каб прыціснуць сваіх мейсцовых рабочых, каторыя доўгія гады заваёвывалі сабе лепшые варункі працы.

“Наша ніва”. 1911. № 16-17

Новости временных лет. Апрель 1911 года




З с. Мясьнікі Вілейскага пав. Віленскай губерніі

Ня ведаю, ці ёсць лепшае начальство, як нашэ валасное мусьніцкае. Яно вядома, хто добра п’ець, той добра сьпіць, а як добра сьпіць, то ня грэшыць. Беда толькі, што як ні сьпяць, то ня ўмеюць здзержацца ад граху, асабліва, калі хто з сялян мае якую справу да іх. Нідаўна было тут такое здарэнне. Адзін селянін дастаў з Амерыкі шыф-карту (білет на праезд у Амерыку) для сваей дачкі, але яна ні хацела ехаць, дык селянін надумаўся адаслаць білет назад. Сам-жа, не няўмеючы напісаць адрэса, папрасіў пісара... Пісьмо пайшло, толькі з Амерыкі напісалі, што пісьмо было без шыф-карты, каторая каштуе 80 з лішкам рублёў, а заместа яе знайшлі пустую паперу. Дык і згадай хто тут грэшны, почта амераканская ці пісар?

“Наша ніва”. 1911. № 14

Новости временных лет. Апрель 1911 года

З заграніцы

С Францыі на ўвесь сьвет разыходзяцца віна, каторые называюцца шампанскімі ад імені францускай провінцыі, ў каторай іх робяць. Шампанскае – адно з найдаражэйшых він. Вось, ешчэ ў тым гаду ўрад пастанавіў, што шампанскімі маюць права называцца толькі тые віны, якіе вырабляюцца ў дэпартамэнці Марны... З гэтай прычыны шмат хто з людзей, хто выраблялі віно [у іншых дэпартамэнтах], меў вялікія страты... Тады Сэнат змяніў пастаўленьне ўраду, але-ж гэтым нездаволіўся дэпртамэнт Марны. І пайшла ўжо тамака завіруха, бо шампанскае, каторое раней падаражэло, цяпер ізноў начало таньнець... У Парыжы [...] ўся справа нарабіла многа гоману. Урад абвесьціў, што ўпарадкаваць справу аб тым, якіе мейсцы маюць права называць сваё віно шампанскім разбярэ Гасударствены Савет.

“Наша ніва”. 1911. № 14

Новости временных лет. Апрель 1911 года



Хозяйке на заметку

Як садзіць фруктовыя дрэвы

Бывае, што гаспадар траціць працу, час і грошы, садзіўшы фруктовыя дрэвы, а карысьці з іх або мала, або саўсім ні мае. А ўсеж такі мудра пасаджэны сад з дрэў, годных для нашага клімату і зямлі, дае не малы даход... Садзіць сад можна восеняй, як падае ліст, і вясной, як толькі зямля адпусціць і пучкі не папокаліся ешчэ. На пасаду трэба выбіраць шчэпы здаровые, без ран на пні і галінах; пень павінен быць просты, гладкі, чысты – без моху; карэнёў не шмат, але тоўстых, а ня тонкіх і густых, як шчотка. Ямы для шчэпоў трэба выкапаць загадзя, не пазней, як за 2 тыдні да пасадкі... Капаючы ямы, верхні гнойны слой зямлі трэба класьці ў ніз пад самые карэньня, а пустым слоем толькі запаўняць ямы зверху. Галлё на яблынях і грушах абрэзаць ня трэба, а на сліўках, вішнях і чэрэшнях кожную галіну скараціць на трэйцюю частку.

Садзіць трэба так. Адзін дзержыць дрэўца, другі распраўляе карэньня так, каб канцы лежалі вольна і не захіляліся к верху... Мейсцэ, дзе канчаецца стваліна і пачынаюцца карэньня, называецца ашыйкам, ён павінен быць пад зямлёй, а то дрэўца будзе хварэць... Зямлю трэба сыпаць асьцярожна паміж карэнёў і на іх... Калі ўжо яма запоўнена, трэба прытаптаць. Хто садзіць вясной, павінен шчэпы паліваць вадой, вёдры па два на пень. Ня трэба густа садзіць: яблыні і грушы – на 4 сажні, а сліўкі, вішні і чэрэшні на 2 сажні пень ад пня.

“Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 г.”

Новости временных лет. Апрель 1911 года

Новости временных лет. Апрель 1911 года



Медицинские советы

Прежде всего, для сохранения здоровья необходим хороший воздух, как в жилом помещении, так и вообще на местности, где человеку приходится жить и работать. В помещениях воздух портится разными вредными примесями и дыханием жильцов…, поэтому следует наблюдать, чтобы в жилые комнаты был достаточный приток свежего воздух, или достаточная вентиляция жилья.

Для здоровья необходим солнечный свет. Как растения, лишенные света, желтеют и вянут, так почти и люди, проводящие большую часть времени в темных подвальных жилищах, бледнеют и ослабевают. Они также более склонны к заболеванию разными болезнями, чем живущие в светлых комнатах.

Одежда должна быть не слишком тепла и не слишком холодна. Не следует слишком тепло укутываться в комнатах, а в особенности в постели, так как вследствие этого истощается естественная деятельность кожи, и тело легче подвергается простуде, при переходе в холодный воздух… Зимнюю одежду не следует покидать слишком рано, а летнюю слишком поздно. Тесная обувь и при том на высоких каблуках крайне вредна для здоровья.

“Виленский календарь на 1911 год”.

Новости временных лет. Апрель 1911 года



Кулинарные рецепты

Як масло біць

Часта бывае, што масло доўгі час не збіваецца. Віновато гэтаму сьметана, каторая лішне зімная, або лішне цёплая. Трэба, калі сьметана лішне зімная, перад біцьцем масла нагрэць бойку. Калі сьметана лішне цёплая, астудзіць у зімнай вадзе. З кароў перадоек масло заўсёды трудна збіваецца. Калі-б у сметану папало крыху цукру, або попелу, масло з яе блізка ніколі не сабьецца.

“Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 г.”

Новости временных лет. Апрель 1911 года



Юмор

У судзе

Судзьдзя да сьведкі: – Ці вы чулі, як гэты чалавек назваў абвініцеля малпай?
Сьведка: – Прызнацца, то я гэтаго і ня чуў. Але (глянуўшы на абвініцеля) думаю, што калі ён гэтак і сказаў, дык не абмыліўся.

“Наша ніва”. 1911. № 20.

Информация подготовлена по материалам, хранящимся в фондах отдела редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки им. Якуба Коласа НАН Беларуси, научным сотрудником отдела Инной Мурашовой. Использованы оригинальные иллюстрации из изданий того времени, а также фотографии, опубликованные в книгах: В. Целеш “Гарады Беларусі на старых паштоўках” (Мінск, 2005), З. В. Шыбека “Мінскъ сто гадоў таму” (Мінск, 2007), “У пошуках страчанага: гісторыя Беларусі ў старых паштоўках [з калекцыі У. А. Ліхадзеева] (Мінск, 2007).

TUT.BY – время не властно над истинными новостями…
←Кто из творческих людей Беларуси попадает в списки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика