І птушка можа цудам звацца... Сярод аб’ектаў-лідараў на нашым сайце — маленькая чаротаўка вяртлявая
Дарагія сябры, галасаванне ў праекце “Сем цудаў Беларусі” працягваецца. Колькі нумароў таму мы пазнаёмілі вас з найбольш папулярнымі будынкамі нашай Беларусі. Але прыгледзімся бліжэй і да іншых цудаў Беларусі, заўважаных нашымі журналістамі і вамі, нашымі чытачамі. Сярод прыродных аб’ектаў на нашым сайце www.ng.by лідзіруюць, напрыклад, мініяцюрная чаротаўка вяртлявая, якая гняздуецца на Драгічыншчыне, і гара Маяк у Браслаўскім раёне. Сярод святынь — крыж Ефрасінні Полацкай, Слуцкае Евангелле і святая Сафія Слуцкая. Ёсць тут і святыя крыніцы, і векавыя дрэвы, і ўнікальныя музеі... І ўсе яны, бясспрэчна, заслугоўваюць нашай увагі і падтрымкі. Таму заходзьце і стаўце свае адзнакі. Нагадваем, што галасаванне на абласным этапе прадоўжыцца да 1 мая, і лідары яшчэ могуць змяніцца.