Памёр музыка, паэт і навукоўца Яўген Канавалаў
08.04.2011 13:28
—
Новости Культуры
Памёр музыка, паэт і навукоўца Яўген Канавалаў
Тузін Гітоў
Яўген Канавалаў у рок-н-роле з 1965 году. Тады на базе Радыётэхнічнага інстытута ўтварыўся першы гурт з яго ўдзелам – "Алгарытмы". У 1968 годзе на Першым фэстывалі біт-ансамблей у Менску гэты гурт заняў першае месца, а Яўген быў прызнаны лепшым сола-гітарыстам. У 1970-х граў у гурце "Эльфы", ансамблі Валерыя Таржэцкага, а потым сыйшоў у навуку, займаўся лазэрнай фізікай.
Пры канцы 1990-х ён вярнуўся ў музыку, запісаў цэлы шэраг альбомаў – ад блюзавых да авангардных. У апіошні раз Яўген выйшаў на сцэну ў верасьні 2010 году.
Разьвітаньне з музыкам адбудзецца ў суботу, 9 красавіка (вул. Веры Харужай, д.17).