Ярмоленку ў савецкія часы не пускалі на тэлебачанне з-за барады як у Ісуса
07.04.2011 17:35
—
Новости Культуры
Ярмоленку ў савецкія часы не пускалі на тэлебачанне з-за барады як у Ісуса
Еўрарадыё працягнула вывучаць тэму "Як забаранялі музыкаў у савецкія часы". Як высветлілася, першыя праблемы ў савецкіх рокераў пачалі з'яўляцца пасля 1968 года. А да гэтага граць можна было што заўгодна і дзе заўгодна.
"Да жніўня 1968 года ніякіх забаронаў не было, - кажа відавочца тых часоў, экс-гітарыст гуртоў "Алгоритмы" ды "Верасы" Генадзь Старыкаў. - Літаральна чалавек з вуліцы мог заключыць дамову з дырэктарам Палаца культуры на выкананне музыкі на танцах. Па выбары: ці за заробак, ці на парытэце - 50% на 50%. І не трэба было мець ніякай адукацыі. Пра такія ўмовы працы можна толькі марыць. Але ў 1968 годзе адбыліся падзеі ў Чэхаславакіі і з гэтага моманту пачаўся андэграўнд".

Генадзь Старыкаў (справа) у складзе ВІА "Верасы" 1980-я гады
Музыка адзначыў, што ў тыя часы пачалі не проста забараняць канцэрты рок-гуртоў, але і музыкаў, якія гралі рок-музыку, выключалі з ВНУ, а часам звальнялі з працы.
Генадзь Старыкаў: "Што тычыцца вар'яцтва, то, напрыклад, Кандрусевіча (кампазітар Уладзімір Кандрусевіч. - Заўв. Еўрарадыё) выключылі з Кансерваторыі за тое, што яны гралі музыку Сreedence... гэта ж кантры-музыка. Потым яго аднавілі з абяцаннем больш не займацца рок-музыкай. Даходзіла да маразму. Да прыкладу, дырэктар завода "Гарызонт" выдаў загад не пускаць на працу хлопцаў з даўгімі валасамі і дзяўчат у міні-спадніцах. Я ўжо не буду казаць пра тое, як дубінкамі малацілі за расклёшаныя штаны ды за даўгія валасы...".

Апраўдваліся гэтыя паводзіны тым, што такія ж "кудлатыя" бунтавалі ў Чэхаславакіі. Маўляў, такімі дзеяннямі мясцовыя кіраўнікі праводзілі прафілактыку сярод патэнцыйна ненадзейнай моладзі.
Генадзь Старыкаў: "Занадта сур'ёзна да гэтага ставіліся, занадта баяліся. Трэба было неяк па-іншаму дзейнічаць. Вось глядзіце, Амерыка ж не пацярпела ад рок-музыкі, хоць музыкі кшталту Джыма Морысана скалыналі асновы амерыканскага грамадства. Калі мы, напрыклад, бачым чалавека са знявечаным тварам, то нельга ж яго ўносіць у спісы тых, каму нельга наведваць грамадскія месцы. І тут тое ж самае: розныя ж віды музыкі, у тым ліку і нязвыклая, і незразумелая".
Бліжэй да 1980-х Генадзь уладкаваўся працаваць у ансамбль "Верасы", дзе праблемы з канцэртамі ды тэле- і радыёэфірамі перасталі ўзнікаць. Праўда, не ва ўсіх прадстаўнікоў беларускай эстрады тыя гады праходзілі без канфліктаў з Міністэрствам культуры. Напрыклад, гурт "Сябры" здолеў таксама трапіць пад забарону, няхай і частковую. Па словах нязменнага лідара калектыву Анатоля Ярмоленкі, прычынай гэтаму стала не толькі рокавае гучанне вакалу, але і знешні выгляд спевака.
Анатоль Ярмоленка: "У мяне была барада як у Ісуса Хрыста, а тады гэта было – персона нон-грата на тэлебачанні. Калі я раскідваў рукі і спяваў, то гэта выразалі, бо такое нельга было паказваць. А потым я праспяваў песню "Живая вода", у якой была хрыпатца, і мне сказалі, маўляў, занадта рокава спявае. Але так, каб увогуле не пускалі, такога не было, бо іншыя песні гучалі па радыё, і "Алеся" ж пайшла і "Лягу, прылягу" гучала".

Анатоль Ярмоленка (у цэнтры) і ВІА "Сябры"
Зразумела, што больш за ўсіх у 1980-х гадах ад цэнзуры пакутавалі менавіта рок-гурты. Праўда, па словах Лявона Вольскага, у гэты час па ўсім СССР ужо была галоснасць ды перабудова, і толькі ў Беларусі ўсё залежала ад людзей з моцнай “савецкай закалкай”.
Лявон Вольскі: "Тады было вельмі проста ўсё: каб мець канцэрты, трэба было прайсці камісію па “літаванні” (у савецкія часы працэс узгаднення з цэнзурай. - Заўв. Еўрарадыё). Была такая дама з прозвішчам Гурулёва, яна проста на адрэз адмаўлялася даваць нам гэтыя літаванні, стаяла сцяной каменнай. Казала нам паперапісваць усе тэксты, бо тэксты такія, нібыта мы ўсе адсядзелі тэрміны ў Сібіры, і г.д.".
Лявон Вольскі (злева) і гурт "Мроя"
У той жа час песні гурта "Мроя", у якім граў Лявон, маглі гучаць па радыё ды тэлебачанні, а падпольныя выступы для гурта ладзілі актывісты камсамолу.
Лявон Вольскі: "На тэлебачанні маглі крутануць нейкі аматарскі кліп, напрыклад, на песню "Белая вежа", там вельмі смешны і кліп, і песня, у сэнсе, занадта сур'ёзныя. І гэта праходзіла, як нешта дэмакратычнае, на гэта абсалютна не зважалі, наадварот, нават, гэта ўхвалялася. З іншага боку – “літаваць” не “літавалі”. То бок былі такія дзіўныя... у прынцыпе, як і цяпер, уся ж савецкая структура таксама засталася. Таму мы выступалі на нейкіх фестывалях, куды нас камсамольцы запрашалі, але гэта было цалкам нелегальна, і мы маглі мець за гэта нейкае адміністрацыйнае пакаранне".
Лявон прызнаўся, што ў тыя часы "Мроя" часта выступала па раёнах, нават больш, чым у Мінску. А ў 1988 годзе гурт стаў лаўрэатам фестывалю "Наваполацк", пасля чаго музыкі атрымлівалі “літаванні” аўтаматычна, бо адзначаныя на "музычных святах" гурты больш не праслухоўваліся камісіяй. Варта адзначыць, што Лявон Вольскі яшчэ мінімум двойчы трапляў у чорныя спісы: з 2004 па 2007 гады ў складзе гурта NRM, і ў 2011-м у "міфічны" спіс з гуртом "Крамбамбуля".