У Дзень смеху — на выставу карыкатур. У сталіцы адкрылася “гумарыстычная” экспазіцыя вядучага беларускага мастака-карыкатурыста Аляксандра Каршакевіча
Склалася добрая традыцыя ладзіць пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі 1 красавіка выставы гумарыстычнага малюнка і карыкатуры. Летась гэтую традыцыю распачала “Народная газета” выставай “народнага” мастака Алега ПАПОВА.
Што яшчэ так развесяліць, як шаржы на вядомых людзей ці карыкатуры на актуальныя сацыяльныя, эканамічныя ці палітычныя тэмы?! Дарэчы, карыкатура і журналістыка, па меркаванні Аляксандра Каршакевіча, супрацоўніка часопіса “Вожык”, мяжуюць вельмі цесна: амаль у кожнай рэдакцыі ёсць свой карыкатурыст.
На выставе мастак прадставіў каля двухсот работ — розных па жанрах, тэмах і часе: з перыяду публікацыі першай карыкатуры па сённяшні дзень.— Пра карыкатуры цяжка гаварыць, на іх трэба глядзець і разгадваць, як крыжаванкі, — лічыць Аляксандр. — Там ёсць і з чаго пасмяяцца, і над чым задумацца.