Родныя фарбы на фоне Балтыкі
31.03.2011
—
Новости Культуры
За дваццаць гадоў дзейнасці аб’яднанне мастакоў-беларусаў Балтыі “Маю гонар” рэалізавала шмат разнастайных творчых праектаў
Задума аб’яднацца ў мастакоў Балтыйскага рэгіёна, якія адчуваюць сябе беларусамі, узнікла на пераломе 80–90-х гадоў. Пачалося ліставанне паміж майстрамі пэндзля Латвіі, Літвы, балтыйскага ўзбярэжжа Польшчы, Санкт-Пецярбурга, Эстоніі. Урэшце 12 студзеня 1991 года ў Рызе адбыўся наш устаноўчы з’езд. У ролі заснавальнікаў на ім выступілі, апрача мяне, Валер Дзевіскіба (на жаль, яго ўжо няма ў жывых), Ларыса Лойка і Мацей Чырыч з Латвіі, Алег Аблажэй, Крысціна Балаховіч і Сяргей Поклад з Літвы, Віктар Сівуха і Іван Чарнякевіч з Санкт-Пецярбурга і Маргарыта Астравумава з Эстоніі. Сваёй назвай выбралі мы словы “Маю гонар” — тым самым падкрэслілі, што кожны з нас мае вялікі гонар належаць да беларусаў, мець карані ў Беларусі.
І вось ужо 20 гадоў мы і арганізацыйна, і тэматычна абжываем узбярэжжа Балтыкі. Дзейнасць наша мае добры розгалас, у прыватнасці, намі ўжо зацікавіліся нават у Швецыі і Фінляндыі. У аб’яднанні цяпер пад 30 мастакоў. Нашы спецыяльныя выставы прайшлі ў Мінску і Рызе, Іыхві і Даўгаўпілсе. Мы працуем у розных тэхніках, кірунках і стылях мастацтва, але ўсіх нас яднае любоў да Беларусі.
У сувязі з нашым юбілеем ладзяцца розныя новыя выставы, калектыўныя і індывідуальныя. Мне ж хочацца на старонках “Голасу Радзімы”, з якім у нас даўняя дружба, расказаць пра чатырох нашых майстроў з Латвіі. У іх розныя жыццёвыя і творчыя лёсы, зрэшты, як і ў іншых сяброў суполкі.
Анатоль Ермаковіч. Родам гэты мастак з Чэрвеня, што пад Мінскам. Там ён закончыў пяць класаў сярэдняй школы, адтуль паступіў у Рэспубліканскую мастацкую школу-інтэрнат, затым — у Мастацкае вучылішча імя Я. Глебава, якое скончыў у 1975 годзе. Пасля вучобы працаваў памочнікам лабаранта ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР, служыў у арміі. Між іншым, гэта ён, вярнуўшыся ў Мінск пасля службы, афармляў інтэр’еры ў Доме афіцэраў. Пазней Анатоль з’ехаў у Калінінград, дзе працаваў на заводзе “Бурштын”, а ў 81-м перабраўся ў Рыгу, наведваў курсы Латвійскай акадэміі мастацтваў. Нялёгка было пераадолець моўны бар’ер, ды ўсё пад сілу людзям настойлівым, апантаным.
З 1991 года Анатоль — студэнт аддзялення рэстаўрацыі Акадэміі мастацтваў, з цягам часу перайшоў на аддзяленне манументальнага жывапісу, дзе яго педагогам быў рэктар акадэміі прафесар Індуліс Зарыньш.
Цяпер Анатоль Ермаковіч малюе пэндзлем і алоўкам. У 2002 годзе стаў сябрам Аб’яднання мастакоў-беларусаў “Маю гонар”. Ён і сябра рады Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак”, актыўна ўдзельнічае ў яго вечарах, прыгожым голасам спявае ў ансамблі суполкі.
Ларыса Лойка. Хоць гэта мастачка і педагог нарадзілася ў Рызе, але беларускія карані ў яе моцныя: маці, Надзея Аляксандраўна Сафонава, паходзіць з Быхава Магілёўскай вобласці, пасля вайны скончыла Ленінградскае Мухінскае вучылішча і была накіравана на работу ў Рыгу. Доўгі час працавала майстрам па набіўцы малюнкаў на тканіны з шоўку, якія вырабляюць на фабрыцы “Рыгас Аўдумс”.
Калі Ларыса вучылася ў школе, яна ахвотна наведвала мастацкі гурток рыжскага Дома піянераў, а ў старэйшых класах пасля заняткаў хадзіла ў мастацкую студыю Юрыя Цыркунова і яшчэ вучылася на падрыхтоўчых курсах Латвійскай акадэміі мастацтваў у жывапісца Міхаіла Карнецкага. Пасля заканчэння школы ў 1967 годзе пайшла працаваць спачатку на фабрыку да маці, праз год — на трыкатажную фабрыку “Рыгас Адзітайс”. За поспехі ў рабоце адміністрацыя неўзабаве накіравала мастачку вучыцца на аддзяленне мастацкага тэкстылю той жа акадэміі. На чацвёртым курсе Ларыса ўжо ўдзельнічала ў выставе са сваім габеленам. У 1993 годзе выстаўлялася ў Мінску.
Цяпер Ларыса Лойка жыве ў Рызе, працуе ў тэхніцы габелена, батыка і жывапісу. Узначальвае вучэбны цэнтр “Дзіве” (“Жыццё”), сумяшчаючы адміністрацыйную і педагагічную работу.
Васіль Малышчыц. Радзіма В. Малышчыца — Заходняе Палессе, вёска Спорава Бярозаўскага раёна Брэстчыны. Нарадзіўся ён у 1960 годзе ў сям’і апрацоўшчыкаў дрэва. Вучыўся ў Спораўскай сярэдняй школе, скончыў Бабруйскае прафтэхвучылішча і ў 1978-м атрымаў спецыяльнасць столяра-чырвонадрэўшчыка. А праз восем гадоў яго, ужо выпускніка Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, накіравалі на работу галоўным мастаком Дома культуры Рыжскага электрамеханічнага завода.
З 1991 года Васіль Малышчыц займаецца разьбой па дрэву, рэстаўрацыяй мэблі для інтэр’ераў. А заказы ў яго бываюць вельмі цікавыя. У прыватнасці, наш зямляк аднавіў старыя драўляныя ківоты былой беларускай уніяцкай, а цяпер рускай праваслаўнай Троіцкай царквы ў Рызе. Актыўна ўключыўся ў грамадскае і творчае жыццё беларускай дыяспары Латвіі, быў і старшынёй “Сьвітанка” (1996—2000). У 2005 годзе ў Рызе прайшла першая персанальная выстава В. Малышчыца, а ў 2006-м Міністэрства культуры Латвіі ўзнагародзіла яго граматай за папулярызацыю беларускай культуры ў гэтай краіне.
Мацей Чырыч. Мастак родам з Усходняга Палесся: нарадзіўся ў 1936 годзе ў вёсцы Глініца Мазырскага раёна цяперашняй Гомельскай вобласці. Рана застаўся без бацькоў: маці памерла ў 1941 годзе, а бацька загінуў на вайне. З 1944 года выхоўваўся ў Жыткавіцкім спецыяльным дзіцячым доме, а ў 1950-м яго накіравалі вучыцца ў Рыгу, у адно з тэхнічных вучылішчаў. Працаваў токарам на заводзе, адначасова вучыўся ў вячэрняй школе, затым — на вячэрніх курсах Акадэміі мастацтваў. Першая яго персанальная выстава адбылася ў 1978 годзе. Актыўны зямляк і ў грамадскім жыцці — у 1991 годзе, напрыклад, змагаўся на барыкадах за незалежнасць Латвіі. У апошнія гады Мацей Чырыч далучыўся да жыцця беларускай дыяспары, выбіраўся сябрам рады “Сьвітанка”. Працуе ў жанрах пейзажа і нацюрморта.
Вось такія жыццяпісы маіх сяброў, чатырох з адзінаццаці мастакоў-беларусаў з Латвіі, якія ўваходзяць у суполку “Маю гонар”. Спадзяюся, надарыцца яшчэ магчымасць паказаць нашу творчасць землякам у Беларусі.
Вячка Целеш,
старшыня Аб’яднання мастакоў-беларусаў Балтыі “Маю гонар”, г. Рыга