Музычная спадчына Рэчы Паспалітай прагучыць 29 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы

Источник материала:  
28.03.2011 10:25 — Новости Культуры

Музычная спадчына Рэчы Паспалітай прагучыць 29 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы

  • TUT.BY

29 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца канцэрт-прэзентацыя серыі нотных выданняў “Музычная спадчына Рэчы Паспалітай з Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі”.

Арганізатары канцэрта-прэзентацыі – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і выдавецтва “Чатыры чвэрці”.

Выпуск серыі “Музычная спадчына Рэчы Паспалітай з Расійскай нацыянальнай бібліятэкі” – гэта спроба пазнаёміць усіх зацікаўленых з музычнай культурай Рэчы Паспалітай XVII-XIX ст.ст., дакрануцца да цікавейшага помніка культуры XVII ст. пачатку XVIIІ ст. “Давыдкаўскага ірмалагіёна”, нанова адкрыць творы кампазітараў Антона Абрамовіча, Напалеона Орды, Фларыяна Міладоўскага, Юзафа Ігнацы і Каятана Крашэўскіх, Канстанціна Горскага, Аляксандра і Міхала Ельскага.

Серыя заснавана ў 2008 годзе кампазітарам і даследчыкам, дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Яўгенам Паплаўскім. На сённяшні дзень выйшла 10 сшыткаў.

У рамках мерапрыемства прагучаць творы ў выкананні Народнага артыста Беларусі, прафесара Ігара Алоўнікава, студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, навучэнцаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Выданне серыі – сумесны праект Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, выдавецтва “Чатыры чвэрці” пры фінансавай падтрымцы Польскага інстытута ў Санкт-Пецярбурзе.
 


←3D-арткинотеатр "Rubin Plaza" проводит внеклассные занятия для школьников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика