Вера Кавалерава: "Па колькасці роляў мяне можна заносіць у кнігу рэкордаў Гінэса"
26.03.2011 10:22
—
Новости Культуры
Вера Кавалерава: "Па колькасці роляў мяне можна заносіць у кнігу рэкордаў Гінэса"
Міжнародны дзень тэатра актрыса Вера Кавалерава святкуе ў новым статусе. "Хрустальная Паўлінка" — узнагарода, якую штогод атрымліваюць асобы, якія задаюць тон у беларускім тэатральным мастацтве.
— Я напалоханая такой увагай, якую апошнія дні адчуваю ў сувязі з узнагародай, — прызнаецца Вера Кавалерава. — Думаю, такія ўзнагароды патрэбныя нашым акцёрам. Гэта ж сведчанне прызнання. Акцёр не можа без прызнання. Ён для гэтага жыве.
— У гісторыі гэтай узнагароды першы раз, калі "Хрустальную Паўлінку" атрымлівае актрыса ТЮГа. Ёсць меркаванне, што дзіцячы тэатр — нібыта не галоўны, у адрозненне ад акадэмічных...
— А я ўсё жыццё лічу, што мой тэатр — галоўны ў краіне. Таму што гэта дзеці, іх душы. Я нават лічу, што ў Тэатры юнага гледача не ўсе маюць права працаваць. Толькі людзі з чыстымі душамі, таму што мы нясём мастацтва дзецям. Мала таго, мы рыхтуем гледача да іншых тэатраў. Таму ў сувязі з гэтай узнагародай я радуюся, што на наш тэатр звярнулі ўвагу. Па маім глыбокім перакананні акцёры паўсюль аднолькавыя. Не важна, іграе ён у нацыянальным тэатры, у акадэмічным, ці ў ТЮГу, яны аднолькавыя па адоранасці.
— З пункту гледжання гледача, напэўна, няма такіх пытанняў.
— Гледачы якраз нас вельмі любяць. І, дзякуй Богу, да нас актыўна ходзяць.
— Сярод дзяцей, якія ходзяць у тэатр, хто самыя важныя для вас прыхільнікі? І як вы бачыце сучаснае дзіця, якое любіць тэатр, але расце на фільмах пра Гары Потэра?
— Яны не заўсёды разумеюць, што знаходзяцца ў тэатры, і што мы — не кіно. Аднойчы на сустрэчы з дзецьмі я спытала: "Чаму вы так крычыце, калі гасне святло? Чаму вы ўслых рэагуеце, перакрываючы акцёра? Вас жа шмат, а ён адзін... Перакрычаць вас нельга". Аказалася, гэта не таму, што нецікава. Яны так бурна абмяркоўваюць, гэта іх рэакцыя. Яны былі здзіўленыя. Я ім сказала: "Тое, што вы бачыце зараз — гэта імгненна існуе і ніколі больш не паўторыцца. Мы не плёнка, нас нельга адматаць і яшчэ раз пракруціць. Калі вы прыйдзеце на гэты спектакль наступны раз, ён будзе іншы. Хоць на трошкі, але іншы. І мы жывыя людзі". Гэта іх так уразіла, што мы не на плёнцы! Хоць жывую энергетыку, якую мы даём, яны вельмі адчуваюць. Гавораць, што акцёры ТЮГа доўга не старэюць. А чаму? Таму што за тое, што мы аддалі, мы атрымалі ў некалькі разоў больш ад іх. Калі ты выкладваешся, яны тваёй энергіяй напітваюцца і аддаюць значна больш. У гэтым сакрэт нашага тэатра.
— Вы актрыса, якая марыла іграць нейкія ролі. Для Вас галоўныя ролі — якія? Ці ёсць у Вас патаемныя акцёрскія жаданні?
— Я столькі сыграла розных роляў — напэўна, можна ў кнігу Гінэса ўносіць. У асноўным у мяне былі дзіцячыя ролі, дарослых было мала. Я настолькі падыходзіла да дзіцячых роляў па-даросламу. Вачыма дзяцей, душой дзяцей. Але ўсе свае патаемныя жаданні я сыграла. Асабліва ў жывёлах. Іграючы котку — чаму я не магу іграць лэдзі Макбет? Хто мне можа гэта забараніць? Гэта адчуе толькі дарослы, што за гэтым нешта стаіць, а дзіця ўспрымае як котку. Магчыма, з нейкай загадкай. Таму я якраз шчаслівы чалавек — усе свае мары ажыццявіла.
— І ў кіно сталі здымацца...
— Ведаеце, усе актрысы робяць пластычныя аперацыі, асабліва маскоўскія — там жа не стала старых. Я хоць і не вельмі падобная на старую, але я з сабой нічога не раблю. Прынамсі, такую дзіўную бабулю я магу сыграць. Але мне не хапае фактуры пакуль і для гэтых роляў.
— Усё ж можна намаляваць, прыляпіць, зрабіць грым...
— Ну як? Масу ж цела не набярэш, калі яе няма. Вось зараз я здымалася ў маскоўскім фільме. Мяне пастараліся апрануць шматслойна. Але ж я маленькага росту... Увосень мы здымаліся ў Маскве. Такая сцэна: бяда здарылася, мой унук па сюжэце збягае, я — за ім, таму што не магу аднаго адпусціць. Былі такія "ястрабкі" напрыканцы вайны, байцы знішчальных батальёнаў, таму што бандытызм квітнеў. І вось гэты "ястрабок" бяжыць. І я пытаюся перад здымкамі эпізода: "Як мне бегчы?" — "Як хочаце, так і бяжыце". Я і пабегла... Таму што была чэмпіёнкай Мінска па бегу на кароткія дыстанцыі. Пабегла. А потым мы завярнулі за вугал... Камера не ўбачыла, што я і ўнука перамагла, маладога хлопца. І калі мы вярнуліся, уся група проста ляжала ад смеху. Гавораць: нам потым скажуць, што замест Серафімы мы падставілі чэмпіёнку нейкую. А я ім: "Дык вы ж сказалі — бяжы як хочаш... Дык патлумачце, як бегчы". — "Бяжыце, Вера Ільінічна, як хочаце, толькі ўнука не пераганяйце". Таму я не вельмі падыходжу пакуль пад такія ролі. Але тым не менш, на мяне ўжо звярнулі ўвагу. Таму што пакуль я была маладая, хапала гераінь. Я разумею, чаму я стала здымацца...
— Кар'еру ў кіно пачынаць ніколі не позна...
— Увогуле ж я шмат адмаўлялася ў свой час, таму што шмат працавала: 3-4 спектаклі ў дзень. Гэта было нерэальна, яшчэ недзе здымацца. Я надта люблю тэатр. Гэта маё. У дарослым тэатры не хачу працаваць. ТЮГ — мой тэатр. Дай Бог, каб ён хутчэй стаў працаваць у звычайным рэжыме. А то мы не першы год існуем у рамонтным рэжыме, фактычна на колах, пакуль наш будынак закрыты. Хоць бы хутчэй яго зрабілі, каб сапраўды не складвалася ўражанне, што вельмі шмат увагі нашаму тэатру. Бо гэта ж не так!?. І было інакш, напрыклад, Машэраў вельмі любіў наш тэатр, разумеў яго значэнне для будучыні краіны.
— Калі ідзе беларуская дзіцячая класіка, якая нашым дзецям распавядае па-беларуску пра іх саміх і свет, у які яны прыйшлі...
— А яе практычна няма. Мы імкнёмся знаходзіць. Перакладалі ў асноўным. У нас тады Артур Вольскі быў, ён рабіў цудоўныя пераклады, было поўнае адчуванне, што гэта беларуская п'еса. Я яго лічу геніем, вельмі люблю, вельмі пакутую, што яго не стала. Цудоўны быў чалавек — і паэт, і драматург, і дырэктар быў добры. Ён разумеў, што ў Тэатры юнага гледача могуць працаваць толькі людзі апантаныя. Якім баліць толькі гэта, і нічога больш. А бываюць і "перакаці-поле", ТЮГ для іх — перавалачная база. Не толькі для акцёраў, але і для рэжысёраў. Прыступка для таго, каб пайсці далей. Але жыць у гэтым тэатры можна, толькі прысвяціўшы сябе менавіта яму, менавіта нашаму асабліваму гледачу.