Свет творчага настрою
24.03.2011
—
Новости Культуры
У Брэсце праходзіць мастацкая выстава маладых аўтараў “Art-прастора”
Гэта калектыўная выстава брастаўчанак Ганны Чапурнай-Алейнік, Таццяны Патворавай, Наталлі Пятровай, Алега Алейніка і Таццяны Ефанавай з Пінска. У экспазіцыі больш за 80 карцін, у тым ліку гарадскія і марскія пейзажы, нацюрморты, працы, прысвечаныя дзецям.
Працы Ганны Чапурнай-Алейнік і Алега Алейніка выкананы ў тэхніцы акрылавы жывапіс, Патворнавай і Ефанавай — алейны жывапіс, Наталлі Пятровай — роспіс па тканіне і акварэль з тушшу.
“У кожнага з нас свая творчая манера, але мы паспрабавалі стварыць цэласную кампазіцыю, дзе галоўным з’яўляецца жаданне выказаць эмоцыі, настрой, душэўныя перажыванні”, — падкрэсліла на вернісажы Таццяна Патворава.
На думку дырэктара выставачнай залы Міхаіла Канькова, экспазіцыя не толькі паказвае, чым жывуць сёння маладыя мастакі рэгіёну, але і “дорыць жаданне больш паэтычна глядзець на навакольны свет”.
Дарэчы, на адкрыцці выставы ўсім жадаючым была прадстаўлена магчымасць прыняць удзел у стварэнні сумеснай карціны — мастакі прынеслі ў выставачную залу палатно і фарбы.
Ларыса Шыганава