Каб ведалі ў свеце
24.03.2011
—
Новости Культуры
Культурныя цэнтры выкарыстоўваюць добрую магчымасць для прэзентацыі дасягненняў Беларусі за мяжой
У Міністэрства культуры ўжо ёсць вопыт арганізацыі такіх цэнтраў. Адзін з іх адкрыты ў Польшчы ў Беластоку. У некаторых краінах працуюць цэнтры беларускай мовы і культуры, як, напрыклад, ва Украіне і ў Азербайджане. У бліжэйшы час пры дзяржаўнай падтрымцы культурныя цэнтры Беларусі з’явяцца ў краінах-суседках — Расіі, Літве, Латвіі. Яшчэ адзін культурны цэнтр пачне прымаць гасцей у Германіі.
Па словах намесніка міністра культуры Тадэвуша Стружэцкага, дзякуючы рабоце культурных цэнтраў можна будзе прадстаўляць за мяжой беларускае мастацтва, дэманстраваць дасягненні майстроў у розных сферах культуры, прэзентаваць турыстычныя магчымасці краіны. Акрамя таго, з’явіцца болей магчымасцяў наладзіць больш цеснае супрацоўніцтва з суайчыннікамі, якія пражываюць за межамі Беларусі.
Дарэчы, у 2010 годзе была ўпершыню распрацавана і прынята дзяржаўная праграма "Культура Беларусі" на 2011–2015 гады, адным з раздзелаў якой з'яўляецца прадстаўленне дасягненняў нацыянальнай культуры за мяжой. Прадугледжваецца цэлы комплекс мерапрыемстваў, якія будуць садзейнічаць пашырэнню культурных сувязяў з іншымі краінамі. Сярод іх — правядзенне дзён культуры Беларусі.
Таццяна Пастушэнка