Пад сцягамi Хмяльнiцкага

Источник материала:  

Гiстарычна-мастацкай стужкай Мiколы Машчанкi «Багдан-Зiновiй Хмяльнiцкi» сёння распачнуцца ў Гомелi Днi ўкраiнскага кiно. Карцiна апавядае аб адной са складаных i трагiчных старонак вызваленчай вайны ўкраiнскага народа супраць Польшчы ў 1648—1657 гадах – бiтве пад Збаражам. Апрача таго, кiнааматары змогуць паглядзець у блiжэйшыя днi на экране гомельскага кiнатэатра iмя Калiнiна яшчэ некалькi вядомых карцiн украiнскiх рэжысёраў – «Мелодыя для шарманкi», «Мамай» i iншыя.

Кiнапаказы праходзяць у рамках Дзён культуры Украiны ў нашай рэспублiцы. Украiнскiя творчыя калектывы задаволяць патрабаваннi i прыхiльнiкаў iншых вiдаў мастацтва. Так, у абласным грамадска-культурным цэнтры сёння пакажуць сваё майстэрства артысты Нацыянальнага заслужанага ансамбля танца Украiны iмя Паўла Вiрскага.

←Три вопроса критику

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика