Канцэрт гурта "Ляпис Трубецкой" у Магілёве ўсё ж адмянілі

Источник материала:  
16.03.2011 23:23 — Новости Культуры

Канцэрт гурта "Ляпис Трубецкой" у Магілёве ўсё ж адмянілі


anКіраўніцтва клуба паведаміла арганізатарам, што выступу не будзе, а ў размове з Еўрарадыё заявіла, што праводзіць канцэрт адмовіліся... самі арганізатары.

Канцэрт гурта "Ляпис Трубецкой" у Магілёве ўсё ж адмянілі. Кіраўніцтва клуба “Ліга” патэлефанавала арганізатарам і паведаміла, што выступу не будзе. А прычыны не патлумачылі.

Канцэрт гурта "Ляпис Трубецкой" у Магілёве ўсё ж адмянілі

"Пакуль ніякіх прычын не ведаю, ніхто ніякіх каментароў не дае, – распавёў Еўрарадыё арганізатар магілёўскага канцэрта Аляксандр. – І нібыта аблвыканкам не дае нам ніякіх штуршкоў на адмену канцэрту. То бок яны кажуць: "Усё ціха, рабіце". А вось чаму не дае клуб дазвол – невядома".

Раней адміністрацыя клуба казала, што не супраць канцэрта, але падчас выступу можа працячы дах. У размове з Еўрарадыё дырэктар "Лігі" Барыс Сіпакоў праблемы з дахам не адмаўляе, але запэўнівае, што ад правядзення канцэрту адмовіліся... самі прадстаўнікі гурта.

Барыс Сіпакоў: "Праблемы з дахам ёсць. Заўтра а 16-й гадзіне ў выканкаме будзе праходзіць нарада наконт даху. У нас працякае дах, можа і праводку замкнуць і ўсё, што заўгодна. Цалкам магчыма, што з-за гэтага арганізатары і адмовіліся. Мы ж самі канцэрт не праводзім, мы давалі залу ў арэнду прадстаўнікам, а па якой прычыне яны яго там не праводзяць, я не ведаю. Там нейкія свае замарочкі, у іх і ў Гомелі чамусьці не адбылося і тут... я не ведаю!"

У сваю чаргу Аляксандр не бачыць прычын, каб самастойна адмаўляцца ад правядзення прэзентацыі новага альбома "Ляпісаў", бо на канцэрт раскупленыя больш за 800 квіткоў.

Аляксандр: "Нам сказалі адваротнае. Сказалі, што клуб даць не могуць. Нашай ініцыятывы тут няма і быць не можа, бо ў нас прададзеныя амаль усе квіткі на канцэрт".

Арганізатары чакаюць ад клуба афіцыйнай паперы з тлумачэннем прычын адмовы і адначасова шукаюць іншае памяшканне ў Магілёве, якое пагадзіцца прыняць столькі чалавек.

Аляксандр: "Калі мы знойдзем нейкую замену, то мы проста крыху неафіцыйна перанясем канцэрт у іншы клуб, калі хто-небудзь гатовы прыняць такую колькасць людзей. У прынцыпе пляцоўкі ў нас ёсць, але яны больш канцэртныя, чым клубныя".

Нагадаем, канцэрт гурта “Ляпис Трубецкой” мусіў адбыцца 20 сакавіка ў клубе "Ліга". Але пасля з'яўлення ў інтэрнэце "чорных спісаў дзеячаў культуры", у музыкаў пачалі ўзнікаць праблемы з выступамі. З-за пажарнай бяспекі і вялікай колькасці прададзеных квіткоў ужо быў адменены канцэрт гурта ў Гомелі. Усяго ж за апошні тыдзень па розных прычынах, апроч "Ляпісаў", былі адмененыя выступы "Крамбамбулі" ды Змітра Вайцюшкевіча, да гэтага часу застаецца пад пытаннем канцэрт-трыб’ют гурта Neuro Dubel.


Фота: TUT.BY
←Мировым центром дизайна в 2012 году станет Хельсинки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика