10 месцаў для буккросынгу ў Мінску

Источник материала:  
16.03.2011 16:26 — Новости Культуры

10 месцаў для буккросынгу ў Мінску

Generation.by
Дзе ў Менску можна пакінуць і знайсьці вольныя кніжкі? 10 найбольш папулярных месцаў абмену кнігамі ў сталіцы.

Буккросынг - гэта сусьветны рух, сэнс якога палягае ў вольным перасоўваньні кніг ад аднаго чытача да іншага. Пачытаў чалавек кнігу, і ня ведае, што зь ёй рабіць. Тады ён пакідае ("вызваляе") яе ў грамадзкім месцы (парку, кавярні, цягніку, станцыі мэтро), дзеля таго, каб іншы мінак мог гэтую кнігу знайсьці і прачытаць; той у сваю чаргу павінен паўтарыць працэс.

Ідэю буккросынгу прапанаваў сеціўны актывіст Рон Хорнбэкер у 2001 годзе. Для пачатку ён пакінуў 20 кніг з тлумачальнымі надпісамі ў холе свайго гатэлю. Праз паўгода на яго сайце было каля 300 актыўных карыстальнікаў, якія "адпускалі" кнігі і прыводзілі новых удзельнікаў.

У Менску ўсё пачалося прыкладна гады чатыры таму. У Цэнтральнай гарадзкой дзіцячай бібліятэцы на ўваходзе паставіла невялікі стол, які паступова стаў запаўняцца кнігамі. У куце паставілі шыльду - "Bookcrossing", і невялікае тлумачэньне:

"Дарагія чытачы! Кнігі, якія вы бачыце на гэтым стале, можна браць без запісу і пакінуць іх у сябе, альбо перадаць таму, каму вы пажадаеце. А калі ў вас ёсьць кнігі, якімі б вы хацелі падзяліцца зь іншымі, то можаце прыносіць іх сюды".

Сёньня ў дзіцячай бібліятэцы ўжо некалькі сталоў, прызначаных для буккросынгу. У абменным працэсе ўдзельнічаюць болей за 300 выданьняў.

Акрамя гэтага ў Беларусі існуе некалькі он-лайн пляцовак для буккросераў. Сайт абменаў mena.by (на ім, дарэчы, можна памяняць ня толькі кнігі), суполка Bookcrossing Belarus, а таксама блог "БУККРОССИНГ TUT". Ня варта таксама забывацца і на сусьветны сайт буккросынгу.

10 найбольш вядомых менскіх пляцовак, дзе можна заняцца буккросынгам:

  • Галерэя сучаснага мастацтваў "Ў", пр. Незалежнасьці, 37а;
  • Навуковая бібліятэка БНТУ, пр. Незалежнасьці, 65, левае крыло;
  • Навуковая бібліятэка БНТУ, Я. Коласа, 16, к. 301, чытальная заля № 14;
  • Цэнтральная гарадзкая дзіцячая бібліятэка ім. Астроўскага, пр. ім. газэты "Праўды", 20, 3 паверх;
  • Дзіцячая бібліятэка № 10, пр. Незалежнасьці, 123/3;
  • Дзіцячая бібліятэка № 14, Варвашэні, 11;
  • Паб-клюб "Графіці", г. Мінск, зав. Калініна, 16;
  • Офіс TUT.BY, В. Харужай, 1А, 6 паверх;
  • Кавярня "Лёндан", пр. Незалежнасьці, 18;
  • Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 178. вул. Усходняя, 68, гардэроб 5–6 клясаў.

    І калі вы любіце свае кнігі, адпусьціце іх! 
←Канцэрт “Ляпісаў” у Магілёве не адмянілі, але папярэдзілі, што пацячэ дах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика