Што за цуд гэтыя цуды!

Самыя вядомыя і самыя нечаканыя аб’екты, якія трапілі ў другі этап галасавання.
Сёння пачынаецца другі этап галасавання ў рамках праекта. Якія аб’екты трапяць у фінал — залежыць ад вас.
Нарэшце здзейснілася! Разам з вясной, якая трывала ўсталявалася на Беларусі, праект “Сем цудаў” вітае свежым дыханнем усіх кемлівых, неабыякавых да прыгажосці і гісторыі роднага краю — гэта значыць, усіх вас, шаноўныя чытачы “НГ”. Як і абяцалі, з сённяшняга дня на сайце www.ng.by мы пачынаем другі этап галасавання.
Два тыдні мы трымалі вас у інтрызе, падводзячы вынікі раённага галасавання. Усё аказалася не так проста, як здавалася. Дакладней, ваша актыўнае галасаванне зрабіла фактычна немагчымым вылучыць менавіта па два аб’екты з кожнага раёна. Некаторыя з іх ішлі, бы добрыя спартсмены да фінішу, з розніцай у некалькі дзясятых бала пры аднолькавай колькасці галасоў (бо колькасць галасуючых, як і адзнака, пастаўленая імі, таксама ўлічвалася). Зрэшты, мы не доўга думалі, як з гэтай складанай сітуацыі выбрацца: чым больш удзельнікаў — тым цікавейшыя спаборніцтвы. Таму не здзіўляйцеся, калі замест абяцаных двух аб’ектаў той ці іншы раён будзе прадстаўлены трыма, а то й пяццю цудамі.Спадзяёмся, што гэта толькі дадасць азарту ў конкурсе на права стаць фіналістам вобласці і тым самым прэтэндаваць на званне ЦУДА краіны. Паводле задумкі, прэтэндаваць на яго будуць па сем фіналістаў з кожнай вобласці. Але і тут усё залежыць ад вашых галасоў. Можа, тых аб’ектаў будзе не па сем, а па дзесяць. Карацей, да 1 мая (а менавіта столькі працягнецца галасаванне на другім этапе) у кожнага з вас ёсць магчымасць паўплываць на вынікі галасавання. Старонка “Сем цудаў” на сайце www.ng.by у доступе круглыя суткі сем дзён на тыдзень.Акрамя галасавання ў праекце, на старонках “Народнай газеты” вас чакаюць падарожжы па незвычайных мясцінах нашай краіны, знаёмствы з унікальнымі аб’ектамі Беларусі, сустрэчы з гісторыкамі і краязнаўцамі, цікавыя віктарыны і конкурсы. Дарэчы, чарговая інтэлектуальная гульня ў рамках праекта “Сем цудаў Беларусі” стартуе ўжо зусім хутка. Сачыце за “НГ”, і вы не прапусціце магчымасці зарабіць сваімі ведамі цікавыя і нечаканыя падарункі.
Брэсцкая вобласць

Віцебская вобласць

Гомельская вобласць

Гродзенская вобласць

Мінская вобласць

Мінск

Магілёўская вобласць
