У Мінску забаронены канцэрт Neuro Dubel
14.03.2011 10:24
—
Новости Культуры
У Мінску забаронены канцэрт Neuro Dubel
Generation.byКанцэрт, прысьвечаны выхаду трыб’юта Neuro Dubel, які павінен быў адбыцца ў менскім клюбе "Рэактар", забаронены. Гэта ўжо трэцяя забарона канцэртаў гуртоў з ананімнага "сьпісу забароненых", які міністар інфармацыі Праляскоўскі назваў "гнюснай фальшыўкай". І першы забаронены канцэрт у Менску пасьля 2007 году.
Аляксандар Кульлінковіч піша ў сваёй калёнцы на Naviny.by, што канцэрт менавіта забаронены:
"Менавіта гэта слова. Не перанесены, не скасаваны — ён ЗАБАРОНЕНЫ. Кіраўніцтва клюба выклікалі і прапанавалі выбіраць: альбо страта арэндатара (Нэйра Дзюбель), альбо страта клюба. Выдатны выбар. На пытаньне "а чаму?" было сказана наступнае: група падтрымлівала апазыцыю, і цяпер дзяржава не зьбіраецца…"
Пасьля зьяўленьня ў Сеціве "сьпісу забароненых" выказваліся шматлікія меркаваньні, што гэта можа быць чыйсьці піяр альбо адмысловая правакацыя. Занадта дзіўны гэты сьпіс і ён, маўляў, не адпавядае аніякай лёгіцы.
Першыя забароны прайшлі ў рэгіёнах. Канцэрт Ляпіса Трубецкога не адбыўся 13 сакавіка ў Гомелі з-за рашэньня МЧС, а ў Берасьці днямі без тлумачэньняў быў забаронены канцэрт Зьміцера Вайцюшкевіча ў Тэатры Лялек, які быў заплянаваны на 18 сакавіка.
Канцэрт Neuro Dubel мусіў адбыцца ў "Рэактары" 24 сакавіка.
Гурт Neuro Dubel ужо быў у сьпісе забароненых ў 2004-2007 гадах. На пачатку сьнежня мы апыталі ўдзельнікаў таго сьпісу пра тое, што зьмянілася ў іх за тры гады адноснай свабоды і ці магчымае вяртаньне забароны:
"У сьвядомасьці ўладаў нічога не зьмянілася. І, наколькі я ведаю, за межамі Менску забаранялі і працягваюць забараняць. Магчыма, ужо па асабістай ініцыятыве таго ці іншага чыноўніка. Рок ня ў гонары ў гэтай краіне, як і свабода слова, а рок — гэта свабода. Я ня маю ілюзіяў", — сказаў тады Кульлінковіч.