Беларуска-шведскі гурт “Dreamgale” упершыню выступіў на радзіме

Источник материала:  
12.03.2011 14:42 — Новости Культуры

Беларуска-шведскі гурт “Dreamgale” упершыню выступіў на радзіме

  • ТUT.BY

Беларуска-шведскі гурт “Dreamgale” упершыню выступіў на радзіме
Зміцер Палагін (злева), Майк Сэндэр і Сафія Матсан. Фота: dreamgale.com
Беларуска-шведскі містычны гурт “Dreamgale” упершыню за пяць год існавання наведаў Беларусь у поўным складзе, выступіўшы на шэрагу тэлепраектаў.

"Dreamgale" — шведскі гатычны поп-рок-электра-гурт, які выконвае самабытную містычную музыку, у якой спляліся матывы “Enigma” і “Roxette”, “Nightwish” і “Evanescence”.

Студыйны праект быў заснаваны ў 2006 годзе ў Стакгольме беларусамі Майклам Сэндэрам (Michael Sender) і Змітром Палагіным (Dmitry Palagin). Хлопцы — карэнныя мінчукі. Майкл пераехаў у Скандынавію ў 13 год па сямейных абставінах. Зміцер у студэнцтве перавёўся з БДУ ў Каралеўскі тэхнічны каледж у Стакгольме. На ролю вакалісткі беларусы запрасілі шведку Сафію Матсан (Sofia Mattsson), з якой, паводле легенды, пазнаёміліся ў сне.

Над сваім першым альбомам “Memories In Dark Crystal” (2009) гурт працаваў два гады. Стаміўшыся ад дыктату буйной рэкард-кампаніі, музыкі скасавалі з ёй дамову, адкрылі ўласнае музычнае выдавецтва ды выклалі ўвесь матэрыял у свабоднае карыстанне на свой інтэрнэт-сайт. Цікава, што ў відэаверсіі песні “Wonders”, што стала хітом на беларускіх радыёстанцыях, шведка Матсан праспявала адзін з куплетаў па-беларуску.

У лютым упершыню за амаль пяць год існавання гурт ўсім складам наведаў Сінявокую. Аднак па прыездзе выявілася, што замест Сафіі Матсан у Мінск прыехала іншая вакалістка — 24-гадовая Эма Лагербэк (Emma Lagerbäck).

"Нам даўно не хапала моцнага жаночага вакалу, — патлумачыў TUT.BY Майкл Сэндэр. — У Сафіі выдатны анёльскі голас, але для магутных і гучных партый ён не пасуе. Асабліва выразна мы гэта адчулі падчас запісу новага сінглу “Come Out And Play”, калі для выканання прыпеву прыйшлося запрашаць спявачку звонку”.

Паводле музыкаў, Эма стала чацвёртай ўдзельніцай гурта. Сафія ж, вядомая ў Швецыі як блогерка і фотамадэлька, цяпер знаходзіцца ў Лос-Анджэлесе і папросту не здолела прыехаць у Мінск. Дарэчы, яе старэйшая сястра — галівудская акторка Хелена Матсан.

“Я зразумела, што хачу працаваць з гэтымі хлопцамі ўжо пры першай сустрэчы, — кажа Эма Лагербэк. — Калі даведалася, хто яны, была ўдвая ўражана “Dreamgale”. Гэта ўнікальная музыка. якая зачароўвае, натхняе і бярэ за душу. Пры ўсім пры гэтым яна зусім не чужая масаваму слухачу”.

У Мінску “Dreamgale” далі шэраг інтэрв'ю на ФМ-станцыях ды выступілі з жывымі канцэртамі ў двух тэлепраектах.

Беларуска-шведскі гурт “Dreamgale” упершыню выступіў на радзіме
"Dreamgale" ў Мінску. Фота прадстаўлена гуртом.

"Мы амаль ніколі не граем жыўцом, а калі і граем, то вялікая частка кампазіцыі ўсё роўна гучыць ў запісе. Прычына ў тым, што наша музыка занадта складаная, каб яе выконваць ўжывую ўтрох. А тут мы выступалі ўдзесяцёх, і нам прыйшлося цалкам даверыцца досведу астатніх музыкаў", — распавёў Сэндэр пра запіс праграмы “Жывы гук” на тэлеканале "Лад".

Разам з “Dreamgale” на сцэне “Жывога гуку” выступалі Дзяніс Шураў, Юры Рубанік і Аляксандр Івашкевіч з гурта “Без Билета”, Алесь-Францішак Мышкевіч з “Крамбамбулі”, а таксама духавая секцыя з “Chiefs Band”. На “Зорным рынгу” на “СТВ” беларуска-шведскаму трыа акампаніяваў бубнач “J:Морс” Кірыл Шэвандо.

“Натуральна, атрымалася зусім не так, як у студыі. У такім афармленні нашу музыку нават складана пазнаць. Але музыкі ў нас былі проста першакласныя, і эксперымент, лічу, атрымаўся”, — дадае Зміцер Палагін.

У хуткім часе музыкі “Dreamgale” абяцаюць парадаваць прыхільнікаў новым сінглам “Come Out And Play”, удзел у стварэнне якога ў інтэрактыўным рэжыме прымалі ўсе аховочыя. На чарзе таксама выпуск яшчэ аднаго самотніка “Final Horizon”.
←Режиссер Мазынский: художники «Погони»внесли наибольший вклад в возрождение Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика