Топ-7 незвычайных музеяў Беларусі

Источник материала:  
12.03.2011 11:29 — Новости Культуры

Топ-7 незвычайных музеяў Беларусі

Народная газета
Музей гарэлкі ў Расіі, музей іншапланецян у ЗША, музей катавання ў Нідэрландах і курэння ў Інданезіі... У Беларусі таксама ёсць чаму здзівіцца. Прадстаўляем ТОП-7 незвычайных музеяў Беларусі.

Музей самавараў “Наша спадчына” ў Гандлёвым зале “Ждановічы”. Тут больш за 260 старажытных самавараў розных памераў і форм: шары, вазы, румкі, банкі, рэпы, велікодныя яйкі... Ёсць нават самавар-спадарожнік. Акрамя гэтага, у музеі захоўваецца каля тысячы іншых прадметаў побыту XVIII—XX стагоддзяў.

Музей-вагон у Мінску. Незвычайны музей знаёміць з гісторыяй трамвайнага руху ў сталіцы і яго першаадкрывальнікамі. Сярод экспанатаў — кіцель першага кіроўцы трамвая Аляксея Барысава, фрагменты рэек, па якіх яшчэ ў ХІХ стагоддзі ездзіла конка, каля двухсот гістарычных здымкаў.
Музей насякомых і пчалаводства

“Старая весь” у вёсцы Варонічы Зэльвенскага раёна. У музеі можна пачуць гісторыю пчалаводства ад Старажытнага Егіпта да нашых дзён, убачыць калекцыю рэдкіх насякомых, сувеніры і посуд з іх выявай.

Музей грошай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Тут можна ўбачыць рэдкія ў Беларусі візантыйскія манеты X—XI стагоддзяў, скураны кашалёк, дзе былі знойдзены 127 манет Залатой Арды, калекцыю пражскіх грошай, заходнееўрапейскіх талераў, іспанскіх рэалаў і многае іншае.

Музей мытнага канфіскату ў Брэсце. Сярод экспанатаў — каштоўныя абразы XVI—XX стагоддзяў, туалетны набор з горнага хрусталю ў срэбнай аправе сусветна вядомай фірмы Фабержэ, кітайскія і японскія вазы ручной работы, марскія пейзажы Айвазоўскага і іншыя прадметы мастацтва, затрыманыя брэсцкімі мытнікамі пры спробе незаконнага вывазу за мяжу...

Музей фартухоў у вёсцы Бездзеж Драгічынскага раёна. Музейная калекцыя налічвае каля 200 фартухоў, сярод якіх няма двух аднолькавых. Некаторым з экспанатаў ужо больш за 100 гадоў! Аналагаў музея няма ў свеце.

Музей тэраталогіі (навукі пра пачварнасці) у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Экспазіцыя расказвае не толькі аб паранармальнай анатоміі, але і наогул аб будове чалавечага цела. Усяго ў музеі каля ста экспанатаў з Мінска, Санкт-Пецярбурга і самога Гродна. 
←Вайцюшкевіч забаронены ў Берасьці

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика