Расійскія аніматары ацанілі беларускія «выцінанкі»
Беларускую мультыплікацыю станоўча ацанілі на Адкрытым расійскім фестывалі анімацыйнага кіно, які прайшоў у Суздалі з 23 па 27 лютага. У прыватнацсці, праца «Выцінанкі-выразанкі» Міхаіла Тумелі атрымала прыз за лепшую рэжысуру.
Ролік прадстаўляе сабой музычны фільм на тэму песні этна-гурта «Троіца». Жылі-былі дзед і бабка, і быў у іх сын. Пазвалі яны яго і кажуць: «Хутка нам, сынок, паміраць, а ты нежанаты. Ідзі па свету, знайдзі сабе жонку». Узяў хлопец торбачку і пайшоў... І знайшоў сабе жонку і справілі яны вяселле, а дапамог яму у гэтым хітры заяц.
«Круцельская гісторыя аб тым, як заяц знайшоў не вельмі ўдачліваму хлопцу нявесту. Дзякуючы хітрасці жывёлы, маці нявесты паплацілася за сваю прагнасць, і дачка сышла ў чужыя рукі», — расказвае сюжэт Міхаіл Тумеля.
У інтэрв’ю Naviny.by ён распавёў, што фільм першапачаткова быў задуманы як музычны кліп для песні «Жар-жар» гурта «Троіца». «Зрабіць такую музычную кампазіцыю — ідэя даўняя, але не было дакладна вядома, у якім выглядзе мы гэта зробім», — прызнаўся Тумеля.
Тады рэжысёр звярнуўся за парадай да мастака і дызайнера Уладзіміра Цэслера, які пазнаёміў яго з майстрам выцінанкі Вячаславам Дубінкай. «Гэты чалавек адрадзіў жанр беларускай выцінанкі. Большасць тых, хто зараз займаецца гэтым мастацтвам, лічыць яго настаўнікам і ўзорам», — кажа Міхаіл Тумеля.
Але пасля знаёмства з Дубінкай стварэнне кліпа для «Троіцы» па некаторым прычынам было адкладзена. За гэты час рэжысёр паспеў ў тым жа жанры і з тымі ж героямі зрабіць другі фільм — «Беларускія прымаўкі», а пазней вырашыў пашырыць рамкі «Выцінанак-выразанак».
«Так можна было казаць, што гэта проста музычны кліп, а мне захацелася зняць самога Дубінку, каб ён стаў героем мультфільма і каб гледачы змаглі ўбачыць, як праз яго рукі праходзіць сутыкненне з крыніцамі творчасці. Мне здаецца, у фільме гэта атрымалася, і нават журы расійскага фестываля гэта адзначыла», — распавёў рэжысёр.
Мастакі-пастаноўшчыкі «Беларускіх прымавак» і «Выцінанак-выразанак» (Алла Мацюшэўская і Ганна Емельянава адпаведна) таксама натхняліся працамі Вячаслава Дубінкі. «Большая частка мультфільма была зроблена на кампьютары, мы не выразалі нажніцамі, як Дубінка, але яго працы віселі ў здымачнай», — расказаў Міхаіл Тумеля.
Сцэнарыем «Выцінанак-выразанак» разам з Міхаілам Тумелей займаўся музыка з гурта «Троіца» Юры Паўлоўскі, мастакі-пастаноўшчыкі — Міхаіл Тумеля і Ганна Емельянава, аператар — Аляксандр Бецеў, гукарэжысёр — Яўген Рагозін, над фільмам працавалі таксама 11 аніматараў.
Варта адзначыць, што на конкурсе ў Суздалі назву працы Міхаіла Тумелі пераклалі як «Бумажные узоры», таму што ў рускай мове няма аналага слову «выцінанка». Ды і ў самой Беларусі існуюць рознагалоссі: на захадзе краіны гэты від творчасці называюць выцінанкай, на усходзе — выразанкай.
Ацэньвала фільмы на Суздальскім фестывалі журы маладых рэжысёраў: Ніна Бісярына, Анастасія Жураўлёва, Елізавета Скварцова и Ганна Шэпілава, узначаліў судзейскую калегію мэтр расійскай анімацыі Эдуард Назараў, мастак-пастаноўшчык «Віні-Пуха», аўтар мультфільмаў «Жыў-быў пёс» и «Падарожжа мурашкі».
У гэтым годзе ў праграму фестываля ўвайшлі рэтраспектыўныя паказы, прысвечаныя 75-годдзю студыі «Саюзмультфільм» і юбілеям знакамітых дзеячаў расійскага і міравога анімацыйнага кіно — Гары Бардзіна, Эдуарда Назарава, Юрыя Нарштэйна, Валерыя Угарава.
Адкрыты расійскі фестываль анімацыйнага кіно заснаваны ў 1996 годзе і лічыцца адзіным прафесійным аглядам усёй анімацыі, створанай расійскімі і беларускімі рэжысёрамі за год. Па традыцыі, на фестывалі прадстаўляюць поўнаметражныя і кароткаметражныя фільмы, серыялы, кліпы і рэкламныя ролікі.
Акрамя таго, за «Выцінанкі-выразанкі» Міхаіл Тумеля атрымаў дыплом «За вернасць нацыянальным традыцыям» на VII Рэспубліканскім фестывалі беларускіх фильмаў у Брэсце, дыплом на Міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў Tindirindi ў Літве і прыз за лепшае выканаўчае рашэнне на Міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў «Анімаёўка» ў Магілёве.
Призы фестиваля Гран-При фестиваля: «Подарок» реж. М. Дворянкин За лучшую режиссуру: «Бумажные узоры» реж. М.Тумеля За лучшую драматургию: «Шатало» реж. А.Демин За лучшее изобразительное решение: «Сергей Прокофьев» реж. Ю.Титова, Д. Суринович За лучший мультипликат: «Балерина и зеркало» реж. Н.Суринович За лучший фильм для детей: «Воробей, который умел держать слово» реж. Дмитрий Геллер За лучший студенческий фильм: «Еще раз!» реж. Е. Овчинникова, Т. Окружнова, А. Яхъяева, Н. Павлычева, Е. Петрова, М. Архипова Приз за лучший дебют вручается Юрию Норштейну за актерскую работу и сольное пение в фильме Октябрины Потаповой «Дедушкин валенок» За лучший анимационный фильм из сериала: «Моя собака любит джаз» из анимационного цикла «Везуха!» реж. В. Федорова Спецпризы жюри «За расширение сознания»: «Девочка, которая порезала пальчик» реж. Э.Беляев «За новое решение антивоенной темы»: «Страницы страха» реж. Д.Великовская Дипломы жюри «За порыв души»: «Штормовое предупреждение» реж. А. Шадрина «За бережное отношение к мужчинам»: «Редкий вид» реж. С. Тугайбей «За музыкальную атмосферу»: «Домашний романс» реж. И.Литманович «За профессионализм»: «После…» реж. И. Коржнева «За интересный выбор темы для сериала»: сериал "Тайна Сухаревой башни" реж. С.Серегин «За точность решения фильма»: «Проделки Лиса» реж. С.Гордеев Приз "Слон" Гильдии киноведов и кинокритиков: «За чистоту помыслов и воплощения»: «Домашний романс» реж. И.Литманович Приз имени Александра Татарского: «Девочка, которая порезала пальчик» реж. Э.Беляев |
Настасся САЛАНОВІЧ