Варыянты гімна Віцебска загучаць з дынамікаў на плошчах горада
Варыянты гімна Віцебска загучаць з дынамікаў на плошчах горада
Ні адзін з конкурсных твораў, выкананых хорам, поўнасцю не задаволіў журы — былі заўвагі як да тэкстаў, так і да мелодый, якія падаліся складанымі.
Па ўмовах конкурсу, гімн мусіць быць на беларускай мове, аднак асобныя сябры журы выказалі думку, што для турыстаў з Расіі было б прыемней набываць буклеты і дыскі з гімнам на зразумелай ім мове. На што мастацкі кіраўнік тэатра “Лялька” Віктар Клімчук заўважыў, што Віцебск будзе выглядаць вельмі дзіўна, калі ў адрозненні ад іншых абласных гарадоў Беларусі, атрымае гімн на мове суседняй краіны. Гэтую пазіцыю падтрымала і загадчыца кафедры беларускай літаратуры ВДУ паэтка Вольга Русілка.
Таксама была прапанова зрабіць галоўнай песняй Віцебска вядомы шлягер савецкіх часоў “Абласная сталіца” на музыку Марка Фрадкіна і словы Яўгена Далматоўскага.Падсумоўваючы вынікі праслухоўвання, старшыня гарвыканкама Віктар Нікалайкін прапанаваў не спяшацца з выбарам гімна, а распачаць шырокае грамадскае абмеркаванне варыянтаў. Для гэтага трэба зрабіць запісы і размясціць іх на сайце гарвыканкама. Таксама песні-прэтэндэнты будуць транслявацца з дынамікаў экранаў на плошчах Свабоды і Перамогі. Пры гэтым конкурс не закрыты, і ёсць магчымасць дасылаць новыя працы.
Варынт №1
Горад прыгожы, якім ганаруся.
Ты заснаваны над Віцьбай-ракой,
Мужна стану у час гадзіны лихой.
Віцебск — культуры ўзвышэнне!
Віцебск — духоўнасці адраджэнне!
Віцебск, захапляюся табой!
Віцебск, ты любімы горад мой!
Шчыра вітай і гасцей, і сяброў.
Горад натхненных і творчых людзей,
Слаўся заўсёды, расці, прыгажэй.
Варынт №2
Хваляваннем, прынеслы спакой.
Віцебск, мой, працавіты, народны,
Са сваёй хлебасольнай Зямлёй.
Яскравы Віцебск - горад над Дзвіной!
Ты свецішся зоркамі натхнення і жыцця
На скрыжаванні Веры і Дабра.
Ты Беларусь — ты песнь мая!
Сцежка спадчыны нашых бацькоў.
Ты духоўны мой шлях, таямніца
Нараджэнне надзей зноў і зноў!
У памяць продкам магутным - свяці
І імгненнем святым і крылатым
Над Зямлёй Беларускай ляці!!!
Варынт №3
Былі мы, і ёсць, і заўсёды мы будзем
На віцебскай роднай зямлі.
Наш Віцебск любімы, наш песенны горад!
Ты ўзняўся, як волат, над ціхай Дзвіной.
Далёка відаць тваёй славы сузор’е —
Мастак, Будаўнік і Герой!
І горад змагаўся і к славе прыйшоў.
І дружба ўсе пакаленні з’яднала,
Мы разам на хвалях вякоў
І вуліцы помняць, і помняць масты.
І ратуша горда ляціць пад аблокі
І горад заўжды малады.
Варынт №4
Горад старажытны над Дзвіной.
Віцебск фестывальны, Віцебск творчы,
Ганаруся я гісторыяй тваёй!
І ў якім кутку зямлі не апынуся,
Ты заусёды мяне помні і чакай.
Мае думкі рвуцца ў поўнач Беларусі,
Віцебскі, чароўны родны край.
Помніць жах ваенных бліскавіц.
Я ўсім сэрцам за цябе малюся
Да тваіх святыняў і званіц.
Першы плён працоўнае рукі,
Нашых дзён шчаслівыя світанні…
Блаславі, мой горад, на вякі!
Варынт №5
Блакітнавокай Беларускай стараны,
Дзе тры ракі зліліся сэрцамі сясцёр,
Наш родны Віцебск там стаіць і бачыць сны.
Ён сніць Княгіню, што ля берага плыла,
У промнях сонца набліжаліся чаўны
І ў хуткім часе дзе хлісталася трава —
Людзей будзілі калакольныя званы.
Ёсць безліч на свеце прыгожых мясцін,
Цікавых, як ні паглядзіце.
Ды толькі ўсе сцежкі, што йдуць па жыцці,
Вяртаюцца зноўку ў Віцебск.
І закаханыя глядзяцца ў сінь нябёс.
Натхненне майстру горад шчыра аддаваў —
Мастак звязаў навек з ім неразрыўна лёс.
І, як дзіцячай намалёваны рукой,
Крывыя вулачкі сплятаюцца ў ніць;
Як карабель, сабор Успенскі над ракой,
Ярчэй за сонца ў небе купалам блішчыць.
Устае з руін і аднаўляецца наноў.
Каб зберагчы для нас з табой яго любоў.
І вось цяпер яго нішто не засмуціць,
Жыццю насустрач Віцебск радасна ідзе,
Славянскай песняю на ўвесь прастор звініць,
Заўжды ён ў сэрцы ў цябе і ў мяне.
Варынт №6
Храм Успення, бы птах той ляціць.
Вольга мудрая ўзмахам рукі
Загадала: “Тут гораду быць!”
У ім, на нашай Прыдзвінскай зямлі,
Заручаўся князь Неўскі на шлюб,
Хвалі дзвінскія ў сведках былі.
Слаўны горад свой
Любім нездарма —
Абыдзі ўвесь свет,
Лепшага няма.
Хай цябе заўжды
Зберагае Спас!
Лік Яго святы
На гербе ў нас.
Іх імёны вядомыя ўсім,
І збіраеш з любоўю сяброў
На “Славянскім базары” сваім.
Гэта доказ пра доблесць і плён,
Пра вялікі і велічны шлях,
І плеяду славутых імён.
Лёс назаусёды звязаў нас з табою.
Нам ні забыць цябе, ні раздюбіць!
Нас аб’яднала і доля, і мэта
Віцебску многае многае лета!