Каб разумець без перакладу
03.03.2011
—
Новости Культуры
Выстава выяўленчага мастацтва і народных рамёстваў з Беларусі можа прайсці ў Аргенціне Магчымасць арганізацыі такой выставы абмяркоўвалася на праведзенай у пасольстве Беларусі ў Аргенціне сустрэчы беларускіх дыпламатаў з дырэктарам галоўнага ўпраўлення інстытуцыянальных сувязяў урада Буэнас-Айрэса Клаўдзіа Аўрухам. Як паведамілі ў беларускай дыпмісіі ў Аргенціне, гэтае ўпраўленне рэалізуе сумесныя праекты, скіраваныя на папулярызацыю культур замежных краін, курыруе супрацоўніцтва ўлад горада з прадстаўнікамі арганізацый эмігрантаў. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні ўзаемасувязяў пасольства і беларускай дыяспары з урадам Буэнас-Айрэса. У прыватнасці, гаворка ішла пра ўдзел прадстаўнікоў этнічных беларусаў у культурных праектах, якія запланаваны ў сталіцы Аргенціны ў 2011 годзе і на перспектыву. Прадстаўнікоў беларускай дыяспары будуць запрашаць да ўдзелу ў праграмах тэлеканала ўрада Буэнас-Айрэса, фестывалях народнай музыкі і танца, іншых мерапрыемствах.