Што чытае народ? Караткевіча купляюць лепш за жаночыя раманы, а за альбом Радзівілаў не шкадуюць двухсот тысяч рублёў
25.02.2011
—
Новости Культуры
У інтэрв’ю з міністрам інфармацыі Алегам Праляскоўскім у “НГ” прачытала, што сёння ў краіне найбольш запатрабавана вучэбная, спецыяльная і мастацкая літаратура. А якія менавіта кнігі айчынных выдавецтваў карыстаюцца ў беларусаў попытам?Таццяна ВОЛКАВА, Брэст
Мы звярнуліся з гэтым пытаннем у самыя буйныя кнігарні Мінска, і вось які ТОП-10 беларускіх кніг, якія найбольш часта купляюць, нам удалося скласці.
Уладзімір Караткевіч. “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Ладдзя роспачы”.
Уладзімір Касько. “Востраў русалак: легенды, паданні” і “Чароўны свет: з беларускіх міфаў, паданняў і казак”.
“Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII—XIX стагоддзяў”.
“Энцыклапедыя Вялiкага Княства Лiтоўскага. Том 3” і “Гісторыя Беларусі: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага” (другі том).
Вячаслаў Бандарэнка. “Утерянные победы Российской империи”. Міхаіл Галдзянкоў. “Империя. Собирание земель русских”. Аляксандр Усоўскі. “Проданная Польша: истоки сентябрьской катастрофы”.
Адам Глобус. “Замак”. Юрый Станкевіч “П’яўка”.
Эндру Олвік. “Следы апостолов”.
Барыс Лазука. “Гісторыя сусветнага мастацтва XVII—XVIII стагоддзяў” (другі том).
Янка Крук. “Сімволіка беларускай народнай культуры” і “Золотые правила народной культуры” ў сааўтарстве з Аксанай Катовіч (дарэчы, яны пастаянныя аўтары “НГ”).
Зборнікі твораў Максіма Танка і Ніла Гілевіча.