“Жыціе” вяртаецца

Источник материала:  
Факсіміле выдатнага помніка старажытнага ўсходнеславянскага пісьменства “Жыціе Ефрасінні Полацкай” выдадуць да 2012 года На XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы выканаўчы дырэктар выдавецтва Беларускага экзархата Уладзімір Грозаў упершыню прадэманстраваў шырокай публіцы дзве старонкі гэтага факсімільнага выдання. “Праект па стварэнні факсімільнай копіі “Жыція Ефрасінні Полацкай” мы рэалізуем сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі”, — сказаў суразмоўца. Ён адзначыў, што факсіміле плануецца выдаць да 1150-годдзя заснавання Полацка, якое будзе адзначацца ў чэрвені 2012 года. Як расказаў Уладзімір Грозаў, перш чым праект па стварэнні факсімільных копій рэдкіх кніг атрымаў права на жыццё, была праведзена вялікая навуковая праца. Аказалася, што за межамі краіны знаходзяцца каля 30 рарытэтаў — помнікаў беларускай кніжнай культуры. “Іх можна знайсці ў Расіі, Амерыцы, Швецыі, Польшчы, але не ў нас. Вярнуць іх у сілу пэўных абставін мы не можам, таму і было прынята рашэнне стварыць іх факсімільныя копіі”, — падкрэсліў Уладзімір Грозаў. Да прыкладу, факсіміле “Жыціе Ефрасінні Полацкай” плануецца выдаць вызначаным тыражом, каб гэтая кніга заняла годнае месца ў бібліятэках і музеях Беларусі. Апроч непасрэдна аднаўлення “Жыція Ефрасінні Полацкай”, па-ранейшаму праводзіцца навуковая праца. “Даследуецца усё тое, што было звязана з ім, асобамі, якія калі-небудзь дакраналіся да выдання. Над гэтай тэмай працуюць і навукоўцы, і бібліятэкары, і пісьменнікі, і музыкі, і мастакі. Бо мы падымаем велізарны пласт беларускай культуры", — упэўнены Уладзімір Грозаў. Вольга Швайкова
←«ГОРОД 312» В ГОРОДЕ 017

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика