Тры вобразы князёўны Тараканавай

Источник материала:  
Мюзікл “Блакітная камея” хутка адправіцца ў гастрольнае вандраванне
Прэм'ера спектакля з поспехам прайшла ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры Беларусі. Цяпер у планах яго стваральнікаў — паказаць мюзікл у абласных цэнтрах краіны, а таксама і на Міжнародным фэсце мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
Дарэчы, мінчане сталі трэцімі, хто паставіў спектакль кампазітара і пра-дзюсара Кіма Брэйтбурга. Пакуль мюзікл ідзе толькі ў Краснаярску і Уфе, у некалькі іншым варыянце. У Мінску па выніках кастынгу, які прайшоў яшчэ ўвосень, сфарміраваны тры саставы яго галоўных герояў.
У аснову сюжэта спектакля пакладзена гісторыя кахання князёўны Тараканавай, прэтэндэнткі на расійскі прастол, і графа Арлова, фаварыта Кацярыны II. На ролю князёўны Тараканавай адабраны заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева, актрыса Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Ілона Казакевіч, а таксама студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Кацярына Муратава.

←«ВОЗВРАЩЕНИЕ» ИВАНА ХРУЦКОГО

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика