"Усё лета перад хатай Чарнушкаў ціха грэлася на сонцы"...

Источник материала:  
08.02.2011 00:13 — Новости Культуры

"Усё лета перад хатай Чарнушкаў ціха грэлася на сонцы"...

  • TUT.BY

Усё лета перад хатай Чарнушкаў ціха грэлася на сонцы маладзенькая, з тонкім, як дубец, камлём рабіна. Ніхто ў Куранях, бадай, не заўважыў, калі і хто пасадзіў яе, не бачылі як трэба яе і тады, калі яна красавіцкай раніцай апранулася ў лёгкае празрыста-зялёнае плацце з кволых, рэзных лісточкаў. Дні за днямі цікаўна, але нясмела глядзела яна на вуліцу, на ўсіх, хто праходзіў міма, - сціплая, непрыкметная, за нязграбным плотам, блізка ад вялікіх дрэў. Ніхто не даваў ёй ніякай увагі, мылі яе, песцілі толькі цёплыя дажджы ды любілі шумець маладым лісцем вятры. Людзі ж яе як бы не заўважалі, спачатку таму, што проста не прыкмецілі, а потым таму, што непрыкметна прывыклі.

І неспадзявана адбылося незвычайнае: ціхая, нявідная, у жнівеньскім росквіце рабіна заружавела, зазырчэла яркім, кідкім хараством, гарачым полымем агністых гронак. І не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелыя ў жыццёвых пакутах да хараства, глядзелі здзіўлена, зачаравана: "Глядзі ты!.."

Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна. Яшчэ, здаецца, учора была гарэза, падлетак, а вось ужо, глядзіце - у самай добрай пары дзяўчына, у самай красе сваёй! Калі толькі вырасла!


Знаёма? :)

"Усё лета перад хатай Чарнушкаў ціха грэлася на сонцы"...Сёння, 8 лютага, народнаму пісьменніку Беларусі Івану Мележу споўнілася б 90 гадоў.

Войска, вайна, раненні, філфак БДУ, аспірантура, выкладчыцкая дзейнасць, "Полымя", праца ў апараце ЦК КПБ, высокія пасады ў Саюзе пісьменнікаў БССР, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР...

Багатая літаратурная спадчына - "У завіруху" (1946), "Гарачы жнівень" (1948), "Заўсёды наперадзе" (нарыс, 1948), "Блізкае і далёкае" (1954), "У гарах дажджы" (1957), "Што ён за чалавек" (апавяданьні, аповесці, нарысы, 1961), "Жыццёвыя клопаты" (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, 1975), "Белыя вішні і яблыні" (1976), "Першая кніга: Дзённікі, сшыткі, з запісных кніжак" (1977), раманы "Мінскі напрамак" (1952), п'есы "Пакуль вы маладыя" (1956), "Дні нашага нараджэння" (1958), "Хто прыйшоў уночы" (1959).

Але самым вядомым творам Івана Мележа стала трылогія "Палеская хроніка" - "Людзі на балоце" (1961), "Подых навальніцы" (1965), "Завеі, снежань" (1976). За раман "Людзі на балоце" Мележ атрымаў літаратурную прэмію імя Якуба Коласа (1962), а пазней за яго ж і "Подых навальніцы" - Ленінскую (1972). Па матывах "Палескай хронікі" ў 1982 годзе быў зняты фільм.

Урывак з “Палескай хронікі”. Чытае А.Каляда
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
Яндекс.Метрика