15 лютага на сцэне Белдзяржфілармоніі зноў выступяць польскiя джазмены

Источник материала:  
07.02.2011 22:58 — Новости Культуры

15 лютага на сцэне Белдзяржфілармоніі зноў выступяць польскiя джазмены

  • TUT.BY

15 лютага на сцэне Белдзяржфілармоніі зноў выступяць польскiя джазмены15 лютага на сцэне Вялікай залi Белдзяржфілармоніі зноў адбудзецца канцэрт польскай джазавай музыкі. На гэты раз гледачы пачуюць MACIEJ OBARA QUARTET. Канцэрт пройдзе пры падтрымцы Польскага iнстытута ў Мiнску.

Кампазітар і альт-саксафаніст Мацей Обара нарадзіўся ў 1981 годзе. Яшчэ у час навучання ў Інстытуце джаза і эстраднай музыкі Акадэміі Музыкі імя К. Шыманоўскага ў Катавіцах заснаваў уласны калектыў “Maciej Obara Trio”, які хутка ўмацаваў свае пазіцыі ў музычным асяроддзі. Трыо мела вялікі поспех і стала займаць істотнае месца ў авангардзе польскіх джаз-калектываў. Істотны ўплыў на напрамак абранага Мацеем Обарам музычнага шляху мела супрацоўніцтва з такімі вядомымі музыкантамі як Томаш Станька і Антуан Рані.

Сваю кар’еру музыкант распачаў запісам першага альбома “Message from Ohayo” разам з Мацеем Гарбоўскім (кантрабас) і Кшыштафам Градзюкам (ударныя). Пазней было супрацоўніцтва у міжнародных праектах “Tomasz Stanko Special Project” і „New Balladyna Quartet”.

У 2008 годзе М. Обара запісаў свой наступны альбом “I can do it”, які быў з вялікім энтузіязмам успрыняты слухачамі і крытыкамі.

У лістападзе 2009 г. Мацей Обара запрэзентаваў свой новы праект “Obara Special Quartet”, да якога запрасіў найлепшых ньюйорскіх музыкантаў: Ральфа Алесі, Марка Геліаса, Нашыта Вэйтца. У наступным годзе ў Нью-Йорку музыканты запісалі альбом ''Four". У ЗША быў запісаны таксама альбом “MaMuGe 3" з Джонам Ліндбергам і Харві Соргенам.

Найноўшы праект Мацея Обары – гэта квартэт з удзелам выдатнага джазавага піяніста Дамініка Вані. Менавіта ў праекце з Т. Станькам упершыню музыканты зайграмі разам. Гэта працяг распачатага сяброўства і музычнага супрацоўніцтва, а таксама падрыхтоўка да запісу новага альбома.

У 2006−2008 гг. Дамінік Ваня быў студэнтам Даніло Пэрэза і Джэры Бергонзі на джазавым факультэце New England Conservatory of Music у Бостане (ЗША) у рамках Presidential Scholarship. Д. Ваня супрацоўнічае і выступае з вядомымі джазавымі музыкантамі, такімі як Яцэк Кохан, Томаш Станька, Януш Муняк, Збігнеў Намыслоўскі, Браніслаў Суханэк, Збігнеў Вегэхаупт, Дэвід Лібман, Джордж Гажон, Гары Томас. У 2008 г. стаў лаўрэатам Стыпендыі Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны РП “Маладая Польшча”. Дамінік выдатна інтэрпрэтуе сучасную музыку, яго выкананне поўнае свежых і цудоўных ідэй.

У рытмічнай секцыі іграе кантрабасіст Мацей Гарбоўскі, які ўдзельнічае ў шматлікіх джазавых праектах: RGG Trio, класічным аркестры Aukso, камерным аркестры Esus, праекце з Томашам Станькам, а таксама як лідэр − у International Musical Production з удзелам Джона Фолта, барабаншчыка з трыо Боба Стэнсана.

На ўдарных зайграе Кшыштаф Градзюк, адзін з заснавальнікаў RGG Trio, які супрацоўнічаў таксама з такімі выдатнымі музыкантамі, як Томас Густафсан, Томаш Станька, Антуан Рані, Авішаі Кохэн, Якаб Дзінесэн, Фрэнк Лэйсі, Ян Пташын Врублеўскі і іншыя.

←Минкульту указали, что нужно изменить в законе об охране историко-культурного наследия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика