TUTэйшыя ў свеце. Як сын рэчыцкага банкіра стаў французскім мастаком
04.02.2011 11:25
—
Новости Культуры
TUTэйшыя ў свеце. Як сын рэчыцкага банкіра стаў французскім мастаком
Хлопец з Паўночна-Заходняга краю дасягнуў неймавернага поспеху ў Еўропе. Аднак трапіў у цень
геніяльнага сябра, застаўшыся ў гісторыі “адным з шэрагу”. Спадчына славутага парыжскага мастака Мішэля Кікоіна вяртаецца на радзіму пасля стогадовага забыцця.
Рэчыца — Гомель — Мінск — Вільня
Міхаіл Кікоін нарадзіўся ў габрэйскай сям’і. На зломе 19 і 20 стагоддзяў у Рэчыцы жылі блізу 10 тысяч чалавек, 57,5% з якіх складалі габрэі. Зрэшты, падобная сітуацыя была ў большасці беларускіх гарадоў і мястэчак. Кікоін-старэйшы працаваў у гомельскім банку, што гарантавала сям’і някепскі дабрабыт. Менавіта сацыяльны статус адрозніваў хлопчыка ад многіх сяброў-жабракоў. Праўда, кажуць, Міша ніколі не хваліўся сваім “багаццем” і заўжды дапамагаў прыяцелям чым мог.
Ужо ў дзяцінстве ён выявіў выразны талент да малявання і ў 13 год рэчыцкі падлетак выпраўляецца ў Мінск. Бацька ўладкоўвае сына ў платную гімназію. Сам Міша імкнецца да пэндзля ды запісваецца ў вядомую на той час малявальную школу Якава Кругера — папулярнага ў Мінcку партрэтыста, які ў свой час вучыўся мастацтву ў Кіеве, Варшаве, Пецярбурзе ды Парыжы. У студыі Кругера Кікоін і пазнаёміўся са смілавіцкім хлопцам Хаімам Суціным, які быў на год меншы за яго. Нягледзячы на розніцу ў паходжанні (Суцін быў малодшым з дзевяці дзяцей ў бядняцкай сям’і), яны сталі найлепшымі сябрамі.
У той час адной з найлепшых мастацкіх вучэльняў Расійскай імперыі лічылася Віленская малявальная школа акадэміка Івана Трутнева. У 1909 годзе Віленскае іудзейскае таварыства заахвочвання мастацтва, якое вышуквала таленавітых габрэйскіх падлеткаў з усёй імперыі, запрасіла Кікоіна і Суціна ў Вільню. Калі Хаім амаль не падтрымліваў стасункаў з сямейнікамі, то Міхаіл скіраваўся ва “ўсходнееўрапейскі Іерусалім” насуперак волі бацькоў.
У старадаўняй сталіцы Вялікага княства Літоўскага сябры жылі коштам мясцовай габрэйскай абшчыны, а вось у Трутнева навучаліся бясплатна. Там яны сустрэлі яшчэ аднаго земляка з Паўночна-Заходняга краю — выхадца з мястэчка Жалудок пад Шчучынам Пінхаса Крэменя. Ён быў старэйшым на некалькі гадоў ды стаў сярод іх нефармальным лідарам.
У Парыж!
Удзень і ўначы гэта тройца думала аб адным — патрапіць у цэнтр еўрапейскай культуры — Парыж, дзе яны здолеюць спраўдзіць свае мары ды выбіцца ў людзі. Першым скараць Парыж адпраўляецца Крэмень. Следам за ім у 1911 годзе (паводле іншай інфармацыі, у 1912-м) едзе Міхаіл Кікоін.
Выхадзец з Беларусі адразу пасяляецца ў легендарным “Вуллі” (La ruche). Такі назоў меў комплекс са 140 мастацкіх студый на паўднёва-заходняй ускраіне Парыжа, якія французскі мецэнат Альфрэд Бушэ здаваў маладым мастакам і літаратарам. Месячная арэнда майстэрні каштавала, як два серадняцкія абеды, а сярод насельнікаў “Вулля” былі легендарныя сёння імёны: Лежэ, Мадзільяні, Шагал, Апалінэр, Рывера, Цадкін,
Крэмень...
Калі ў 1913-м на перон Парыжскага вакзала сышоў Хаім Суцін, які ні слова не ведаў па-французску, яму хапіла двух словаў: “Манпарнас” і “Кікоін”. Сябры сустрэліся, і ў адзін з першых вечароў пайшлі ў тэатр на "Гамлета". Паводле легенды, пасля спектакля Суцін сказаў: "Калі ў такім горадзе мы не здолеем раскрыцца, не зможам стварыць вялікіх твораў, грош нам".
Сёння Кікоіна, Суціна і Крэменя ведаюць як найяскравых прадстаўнікоў гэтак званай “Парыжскай школы”.
L’École de Paris
"Парыжская школа" налічвала, можа, паўтары тысячы мастакоў з усяго свету, якія развівалі эксперыментальныя кірункі жывапісу — кубізм, экспрэсіянізм, дадаізм, сюррэалізм”, — распавядае ўладальнік найбуйнейшай прыватнай галерэі Масквы Аляксандр Хачынскі. Ён сабраў багатую калекцыю карцін выхадцаў з Беларусі, якія здабылі сусветную славу ў якасці выхаванцаў "Парыжскай школы".
“У пошуках лепшага жыцця, творчай волі і жадання рэалізаваць свой талент яны пасяліліся ў парыжскім раёне Манпарнас. Адны атрымалі адукацыю ў Францыі, іншыя, самародкі, нідзе не вучыліся. Багатыя і паспяховыя дапамагалі бедным і невядомым. Яны дзялілі жыллё, ежу, выпіўку і жанчын. І сярод іх было нямала выхадцаў з Беларусі”, — сцвярджае расійскі калекцыянер.
Улетку 2010-га, падчас традыцыйнай Ночы музеяў у сценах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі дыпламата, старшыні Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЭСКА ў Беларусі Ўладзіміра Шчаснага "Художники Парижской школы из Беларуси". Даследнік упершыню аб'яднаў адной канцэпцыяй лёсы 14 выхадцаў з Беларусі, якія належалі плыні "Парыжская школа".
Імя аднаго з "вучняў" "Парыжскай школы", які ўславіў на ўвесь свет родны Віцебск, даўно вядома кожнаму. Гэта Марк Шагал. Яго малодшы прыяцель Хаім Суцін па-сутнасці стаў вядомы на радзіме толькі ў апошняе дзесяцігоддзе. А вось імёны Міхаіла Кікоіна, Восіпа Любіча, Шрагі Файбіша (Сэма) Зарфіна, Пінхуса (Паўла) Крэменя і інш. у Беларусі знаёмыя толькі адмыслоўцам-мастацтвазнаўцам.
Шлях да прызнання
Атабарыўшыся ў “Вуллі”, Кікоін каля года вучыцца ў Нацыянальнай школе вытанчаных мастацтваў Фернана Кармона. У розныя гады школу ветэрана французскага рэалізму прайшлі вялікія Тулуз-Латрэк, ван Гог, Рэрых…
Каб зарабіць на пражыццё, Кікоін займаўся фотарэтушшу, супрацоўнічаў з папулярным у літаратурна-мастацкіх асяродках часопісам "Махмадзім", які выдаваўся па-французску і на ідыш.
Маючы таварыскія адносіны з Мадзільяні і Шагалам, у творчасці Міхаіл Кіконін найбольш запазычыў у Сезана, Банара і свайго сябра Суціна. Сын гомельскага банкіра працаваў над пейзажамі, партрэтамі, нацюрмортамі і ню — эфектна маляваў колерам, імкнучыся перадаць драматургію праз простыя формы.
З пачаткам Першай сусветнай наш зямляк нечакана для людзей ягонага кола ідзе дабравольцам у французскую армію, у шэрагах якой служыць да канца вайны. Пры першай мажлівасці ён вяртаецца да пэндзля.
Кікоін досыць паспяхова экспанаваўся ў вядомых парыжскіх салонах —“Восеньскім” і “Незалежных”, неаднаразова ладзіў персанальныя выставы ў Парыжы (першая — у 1917 годзе), Манпелье, Нью-Ёрку, Лондане...
У 1924 году мастак з Беларусі атрымлівае французскае грамадзянства. У той час ягоныя працы ўжо паспяхова прадаюцца ў галерэях і салонах. Ашчадзіўшы грошы, Мішэль Кікоін нарэшце набывае вясковую хату ў Бургундыі, куды ездзіў працаваць цягам доўгіх гадоў.
У 1927-м Кікоін пасяляецца ў Манружы, пад Парыжам, назаўжды вылятаючы з “Вулля”. Яшчэ праз шэсць год ужо вядомы майстар набывае прасторную майстэрню ў культавым Манпарнасе, дзе працуе да канца жыцця.
Брат за “жалезнай заслонай” і канцлагер
У 1928-м карціны Мішэля Кікоіна былі прадстаўленыя на выставе сучаснага французскага мастацтва ў Маскве. Праўда, сам мастак у краіну саветаў ехаць не рашыўся ні тады, ні пасля.
Цікава, што за “жалезнай заслонай” гучала імя іншага Кікоіна — ягонага стрыечнага брата Ісака. Той быў выбітным фізікам, адным з асноўных навукоўцаў, якія працавалі ў СССР над "атамным пытаннем". Залішне казаць, што ніякіх кантактаў браты не трымалі.
Жыццё Міхаіла Кікоіна скаланулася падчас нямецкай акупацыі Францыі, калі мастак разам з жонкай-віленчанкай і двума дзецьмі трапілі ў канцлагер. Ад непазбежнай смерці іх выратавала вызваленне з боку войскаў Саюзнікаў.
Па вайне мастак багата падарожнічае па Еўропе, тройчы наведвае Ізраіль. Актыўна працуе, адкрываючы персанальныя выставы ў Францыі. Англіі, ЗША. З 1958-га творца канчаткова атайбаваўся ў Канах.
Сэрца Мішэля Кікоіна спынілася на 77-м годзе жыцця на віле дачкі на Лазурным беразе.
Справу бацькі працягнуў сын Янкель. Аўтарытэтны геолаг, ён ужо ў сталым узросце пачаў калекцыянаваць жывапіс, а потым і маляваць. Жак Кікоін меў уласныя выставы ў Парыжы, Ізраілі і Амстэрдаме, выкладаў у мастацкай акадэміі.
Вяртанне пра 100 год
За год да смерці Міхаіл Кікоін напісаў партрэт старога сябра Хаіма. Суцін пражыў значна карацейшае і шмат больш трагічнае жыццё. Аднак магутнасцю свайго талента захінуў даробак сяброў.
Менавіта таму лічыцца, што Кікоін, які за паўстагоддзя напісаў больш за 2,5 тысяч карцін, недаацэнены і дагэтуль не карыстаецца асаблівай папулярнасцю сярод калекцыянераў. Дзеля параўнання, за апошняе дзесяцігоддзе цана на карціны Суціна падскочыла да мільёнаў і мільёнаў долараў. Самая ж дарагая праца Кікоіна “Ляжачая” пайшла з малатка за 80 тысяч еўра.
Аднак так выглядае толькі звонку. Тыя ж, хто ведаў абодвух сяброў, сцвярджаў, што “віна” Кікоіна палягала адно ў тым, што ён быў не геніем, а проста таленавітым мастаком.
У наступным годзе мастацкі свет адзначыць 120-годдзе ад нараджэння Мішэля Кікоіна. Тады ж Нацыянальнальны мастацкі музей Беларусі плануе зладзіць першую ў айчыннай гісторыі выставу сямі беларускіх мастакоў “Парыжскай школы”. Будуць сярод іх і карціны нараджэнца Рэчыцы.
Праз сто гадоў спадчына вялікага земляка вяртаецца на радзіму.
У праекце "TUTэйшыя ў свеце" мы распавядаем пра людзей, без якiх гiсторыя сусветнай цывiлiзацыi была б няпоўнай. TUTэйшыя - легендарныя постацi, якiмi ганарацца на розных кантынентах, паходзяць з беларускiх этнiчных абшараў, хоць (за невялiкiм выключэннем) нiколi не атаясамлiвалi сябе з Беларуссю. Найчасцей iхнiя каранi звязваюць з Расіяй, Польшчай, Лiтвой цi Украiнай. Галоўная таму прычына - беларусы аформiлiся як "народ дзяржаўны" пазней за суседзяў. Больш за тое, працэс нацыястварэння ў нас не завершаны i дагэтуль.
- Цуда-доктар з Беластока.
- Беларуска - алiмпiйская легенда ЗША.
- Зямляк Лукашэнкi - прэзiдэнт на Гаваях.
- Брадвейскi кампазiтар са станцыi Параф’янава.
- Гродзенец, якi заваяваў шведскага караля.
- Just Касцюшка
- Ліцвінскі элін - герой Грэцыі
- Як гродзенец стаў фінансавым геніем амерыканскай мафіі
- Як местачковец з-пад Мінска стварыў тэлерадыёіндустрыю ў ЗША
- Як слонімскі гандляр стаў сімвалам Брытанскай імперыі
- Аўтар "Глокай куздры" нарадзіўся ў Беларусі
- Аўстралійскі філантроп родам з Крычава
Мішэль КІКОІН (Kikoïne, Міхаіл Кікоін) Нарадзіўся 31 траўня 1892 г. у Рэчыцы (Расійская імперыя). Памёр 4 лістапада 1968 г. у Канах (Францыя). |

М.Кікоін. "Дзяўчына за чытаннем" |

М.Кікоін. "Сенакос" |
Шлях да прызнання
Атабарыўшыся ў “Вуллі”, Кікоін каля года вучыцца ў Нацыянальнай школе вытанчаных мастацтваў Фернана Кармона. У розныя гады школу ветэрана французскага рэалізму прайшлі вялікія Тулуз-Латрэк, ван Гог, Рэрых…
Каб зарабіць на пражыццё, Кікоін займаўся фотарэтушшу, супрацоўнічаў з папулярным у літаратурна-мастацкіх асяродках часопісам "Махмадзім", які выдаваўся па-французску і на ідыш.
Маючы таварыскія адносіны з Мадзільяні і Шагалам, у творчасці Міхаіл Кіконін найбольш запазычыў у Сезана, Банара і свайго сябра Суціна. Сын гомельскага банкіра працаваў над пейзажамі, партрэтамі, нацюрмортамі і ню — эфектна маляваў колерам, імкнучыся перадаць драматургію праз простыя формы.
З пачаткам Першай сусветнай наш зямляк нечакана для людзей ягонага кола ідзе дабравольцам у французскую армію, у шэрагах якой служыць да канца вайны. Пры першай мажлівасці ён вяртаецца да пэндзля.
Кікоін досыць паспяхова экспанаваўся ў вядомых парыжскіх салонах —“Восеньскім” і “Незалежных”, неаднаразова ладзіў персанальныя выставы ў Парыжы (першая — у 1917 годзе), Манпелье, Нью-Ёрку, Лондане...
У 1924 году мастак з Беларусі атрымлівае французскае грамадзянства. У той час ягоныя працы ўжо паспяхова прадаюцца ў галерэях і салонах. Ашчадзіўшы грошы, Мішэль Кікоін нарэшце набывае вясковую хату ў Бургундыі, куды ездзіў працаваць цягам доўгіх гадоў.
М.Кікоін. "Відарыс Бургундыі" |
У 1927-м Кікоін пасяляецца ў Манружы, пад Парыжам, назаўжды вылятаючы з “Вулля”. Яшчэ праз шэсць год ужо вядомы майстар набывае прасторную майстэрню ў культавым Манпарнасе, дзе працуе да канца жыцця.
Брат за “жалезнай заслонай” і канцлагер
У 1928-м карціны Мішэля Кікоіна былі прадстаўленыя на выставе сучаснага французскага мастацтва ў Маскве. Праўда, сам мастак у краіну саветаў ехаць не рашыўся ні тады, ні пасля.
Цікава, што за “жалезнай заслонай” гучала імя іншага Кікоіна — ягонага стрыечнага брата Ісака. Той быў выбітным фізікам, адным з асноўных навукоўцаў, якія працавалі ў СССР над "атамным пытаннем". Залішне казаць, што ніякіх кантактаў браты не трымалі.
Жыццё Міхаіла Кікоіна скаланулася падчас нямецкай акупацыі Францыі, калі мастак разам з жонкай-віленчанкай і двума дзецьмі трапілі ў канцлагер. Ад непазбежнай смерці іх выратавала вызваленне з боку войскаў Саюзнікаў.
Па вайне мастак багата падарожнічае па Еўропе, тройчы наведвае Ізраіль. Актыўна працуе, адкрываючы персанальныя выставы ў Францыі. Англіі, ЗША. З 1958-га творца канчаткова атайбаваўся ў Канах.
Сэрца Мішэля Кікоіна спынілася на 77-м годзе жыцця на віле дачкі на Лазурным беразе.
Справу бацькі працягнуў сын Янкель. Аўтарытэтны геолаг, ён ужо ў сталым узросце пачаў калекцыянаваць жывапіс, а потым і маляваць. Жак Кікоін меў уласныя выставы ў Парыжы, Ізраілі і Амстэрдаме, выкладаў у мастацкай акадэміі.
Вяртанне пра 100 год
За год да смерці Міхаіл Кікоін напісаў партрэт старога сябра Хаіма. Суцін пражыў значна карацейшае і шмат больш трагічнае жыццё. Аднак магутнасцю свайго талента захінуў даробак сяброў.
М.Кікоін. "Партрэт Суціна" |