«Белкніга»: «У сетцы няма ніводнага асобніка кніг Някляева»
13.01.2011 13:36
—
Новости Культуры
Як паведамляе «Еўрарадыё», з продажу зніклі кнігі паэта, экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева: ні ў адной буйной кнігарні іх няма, але і пра факт забароны ніхто нічога не ведае. «НН» падключылася да пошукаў кніг Някляева.
У «Кнігарні пісьменніка» на пытанне, ці ёсць у продажы кнігі Някляева, карэспандэнту «НН» паведамілі:
— Пару месяцаў таму была кніга з «Кнігазбору» — адзін асобнік. Яго купілі, і больш кніг Някляева нам не прывозілі — магчыма, наклады скончыліся.— А ўвогуле з’явяцца?
— Я думаю, прыйдуць, але пакуль што не завозілі.
Калі мы патэлефанавалі ў галоўны офіс «Белкнігі», супрацоўнікі, пачуўшы прозвішча Някляева, хуценька шэптам абмяняліся парай фраз, і спыталі, ці канкрэтную кнігу мы шукаем.
— Не. Проста гэтага аўтара.
Праз пашукавік знайшлося адно выданне — зборнік «Акно», выдадзены ў Расіі і на рускай мове.
— Дзе яго можна набыць?
— У нашай сетцы зараз няма ніводнага асобніка гэтай кнігі. — удакладнілі супрацоўнікі. — Можаце паспрабаваць у «Акадэмкнізе».Але і там Някляева не знайшлося.
Знайшлася кніга Някляева ў
— Падкажыце імя аўтара?
— Уладзімір.
— А так, ёсць такі аўтар — Уладзімір Някляеў. Кнігу можна замовіць з Масквы, прыйдзе яна дзён праз восем.
Падзяліцца навіной:
Юрась Ускоў
Юрась Ускоў