Увечары 13 студзеня - Другая куцця

Источник материала:  
13.01.2011 11:30 — Новости Культуры

Увечары 13 студзеня - Другая куцця

  • Аксана Катовіч, Янка Крук , Звязда

Увечары 13 студзеня спраўляюць Другую — "багатую", або "шчодрую", куццю — Шчадрэц. Да стала рыхтуюць не менш за дванаццаць страў, каб "шчодра" жыць на працягу ўсяго года.

Лічылася, калі гаспадыня напячэ перад багатай куццёй бліноў, то ў яе гаспадарцы жывёла будзе "гладкай" (здаровай).

У "шчодрую" кашу гаспадыня клала пярсцёнак. Калі яго на пачатку вячэры вылавіць гаспадар, то ўвесь год сям'я будзе жыць багата.

Добра кармілі ў гэты дзень і свойскую жывёлу.

Разбіўся посуд — бяда прыб'ецца.

Да куцці трэба вярнуць усе пазыкі, каб не мець іх на працягу года.

Вечарам 13 студзеня да заходу сонца трэба вынесці з хаты навагоднюю ёлку, а разам з ёю — усю адмоўную энергетыку, якую яна збірала ў хаце на працягу двух тыдняў.

Лішак або нястача, спакой або спрэчкі ўказваюць на тое, што чакае чалавека на працягу года: "З чым застаў Новы год — з тым і застанешся".

Пералічанае мела дачыненне як да 1, так і да 14 студзеня. Залатое правіла нашых продкаў — "спачатку багам". Раней верылі ў "магію пачатку". Практычна любое першае дзеянне, звязанае з распачынаннем якой-небудзь адказнай справы, заслугоўвала асаблівай увагі і павагі. А распачынанне новага каляндарнага года — яшчэ якая адказная справа. Так што нашы дзеянні ў вышэйназваныя дні маюць асаблівае, сімвалічнае значэнне.


←В Преображенском храме открылась художественная галерея

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика