Уладзіміру Мулявіну сёння было б 70. Ягоная «Малітва» — відэа

Источник материала:  
12.01.2011 12:07 — Новости Культуры

Заснавальнік «Песняроў» адзначыў бы юбілей сёння.

Уладзіміру Мулявіну сёння было б 70. Ягоная «Малітва» — відэа

Народны артыст Беларусі здолеў стварыць ансамбль, якім захапляюцца і сёння, праз чатыры дзесяцігоддзі.

Слава яго «Песняроў» стала падставай для падзелу спадчыны калектыву пасля смерці музыкі. І сёння на гэтую назву прэтэндуюць некалькі ансамбляў.

Уладзімір Мулявін нарадзіўся ў расійскім Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург). Паступіўшы ў музвучэльню, быў выключаны за захапленне джазам. Пасля прынялі назад, але ўжо сам Мулявін кінуў вучобу. У 1963 годзе яго запрасілі на працу ў Беларускую дзяржаўную філармонію. Пры філармоніі ён і стварыў ансамбль «Лявоны», які пазней стаў называцца «Песняры».

Уладзімір Мулявін здолеў беларускамоўную песню падняць да ўзроўню, да якога ні ў каго больш не атрымлівалася.

Старэйшае пакаленне і сёння можа праспяваць «Александрыну», «Жураўлі на Палессе ляцяць». Разам з ансамблем ён выконваў песні на словы беларускіх паэтаў, класікаў і сучаснікаў. Янка Купала, Максім Багдановіч, Рыгор Барадулін, Уладзімір Някляеў…

У маі 2002 Уладзімір Мулявін трапіў у аўтамабільную аварыю, пасля якой праз восем месяцаў памёр. Пахаваны на мінскіх Усходніх могілках.

Падзяліцца навіной: 
КМ

←Таўкачыкі на Каляды – 13 студзеня

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика