Мастацкі кіраўнік «Песняроў» не спадзяецца на поспех новага альбому (відэа)

Источник материала:  
11.01.2011 20:14 — Новости Культуры

 

11 студзеня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску прэзентавалі новы альбом беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры», паведамляе БелаПАН.

Альбом «Шчаслівасць» напісаны музыкантамі на вершы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

«Мы ведаем, што на працягу існавання славутага калектыву, — адзначыла дырэктар музея Алена Мацевасян, — яны шмат разоў звярталіся да творчасці Купалы, якая ў дзейнасці ансамбля з'яўляецца стрыжнёвай. Мы ўсе памятаем і «Песню пра долю», і дзве купалаўскія праграмы, не кажучы пра асобныя песні, якія стварыў Уладзімір Мулявін. Гэтыя творы выконваліся больш чым у 50 краінах свету».

«Выпуск альбома — гэта для нас як нараджэнне дзіцяці», — заўважыў мастацкі кіраўнік «Песняроў» Вячаслаў Шарапаў.

«А ў сем'ях «Песняроў», між іншым, за апошнія восем гадоў нарадзілася каля дзясятка малышоў, — усміхаючыся, нагадаў ён. — Пагадзіцеся, гэта і хвалююча, і прыемна. Так і з новым альбомам. Два гады мы пісалі музыку, рабілі аранжыроўкі, запісвалі матэрыял у студыі. Засталося крыху дапрацаваць дызайн, зрабіць у Маскве мастарынг, і альбом поўнасцю гатовы да выдання».

Шарапаў падкрэсліў: «Ёсць такое паняцце — папса, і сёння, на жаль, на яе зарыентаваныя большасць музыкантаў і выканаўцаў. Сваю ролю, сваю функцыю мы бачым у тым, каб паспрабаваць трохі скарэктаваць гэты працэс шляхам выпуску такога матэрыялу, які папсой назваць нельга».

Паводле слоў Шарапава, ён і яго калегі-музыканты не разлічваюць на які-небудзь камерцыйны поспех новага альбома. «Сёння нямала людзей жадаюць слухаць менавіта такую музыку, — перакананы Вячаслаў, — крыху больш складаную, больш вытанчаную, чым абыходкавыя тры акорды. Такіх людзей сярод меламанаў, магчыма, працэнтаў сорак, але яны маюць права на тое, каб у іх калекцыі былі такія музычныя матэрыялы».



←На реставрацию Коссовского дворца в 2011 году выделено 2,8 млрд рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика