Абсурд: NRM выступіць без Вольскага
10.01.2011 15:25
—
Новости Культуры
Як стала вядома «НН», на «Рок-каранацыі» NRM выступіць без Лявона Вольскага.
Інфармацыю пацвердзіў гітарыст гурту Піт Паўлаў. Сам Вольскі ад каментару адмовіўся.
«Ён узяў «бестэрміновы неаплачваны адпачынак»,— так патлумачыў Паўлаў. І дадаў, што будуць «сваімі сіламі» яго замяняць. Маўляў, у камандзе граюць яшчэ тры чалавекі. Разам з тым, музыкі не пакідаюць імавернасці ўдзелу Вольскага ў далейшай працы гурту.
«Рок-каранацыя» пройдзе 18 лютага.
Падзяліцца навіной:
Кастусь Матушыч
Кастусь Матушыч