Выстава дызайнерскіх навагодніх ёлак і ўпрыгожванняў распачнецца ў Вiлейцы
08.01.2011 15:29
—
Новости Культуры
Выстава дызайнерскіх навагодніх ёлак і ўпрыгожванняў распачнецца ў Вiлейцы
Выстава дызайнерскіх навагодніх ёлак і ўпрыгожванняў адкрыецца ў Вілейскім краязнаўчым музеі 14 студзеня.
Вілейскія майстры прадставяць ёлкі і цацкі, зробленыя з самых неверагодных матэрыялаў. Можна будзе ўбачыць ёлкі саламяныя і з “Геркулесу” (аўсяных шматкоў), са скуры, футра, а таксама іншыя цікавыя рэчы. Выстава будзе працаваць да 10 лютага.