Дадатковы канцэрт Вайцюшкевіча — 8 студзеня ў Палацы ветэранаў

Источник материала:  
07.01.2011 23:33 — Новости Культуры
Традыцыйны Святочны канцэрт на Божае нараджэнне ад Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra сёлета адбудзецца двойчы — 7 і 8 студзеня.

Дадатковы канцэрт Вайцюшкевіча —  8 студзеня ў Палацы ветэранаў

Як паведамляюць арганізатары, білеты на калядны выступ Змітра карыстаюцца надзвычайным попытам і многім іх не хапіла. Таму, каб не пазбаўляць людзей свята, было вырашана зладзіць яшчэ адзін канцэрт на наступны дзень.

Такім чынам, Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra запрашаюць на Святочныя канцэрты на Божае нараджэнне для ўсёй сям’і, якія адбудуцца 7 і 8 студзеня ў Палацы культуры ветэранаў.

Пачатак у 19.00. Квіткі ад 20 000 да 35 000. Даведкі: (29) 649-08-88.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

←"Би-Би-Си" назвала самого перспективного музыканта 2011 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика