Правал: пуцінская стужка «Шчаўкунок»
Фільм з трэскам праваліўся ў ЗША, сабраўшы за тры тыдні, згодна з IMDB, неверагодныя для такога бюджэту $195 459 (115 кінатэатраў). Увесь сусветны пракат прынёс пакуль усяго $234 928, і гэта, вядома, катастрофа. Чорт бы з ім зусім, творчыя няўдачы здараюцца ва ўсіх, але сітуацыя такая, што фільм больш чым напалову фінансаваў расійскі дзяржаўны «Знешэканомбанк», выдаўшы на здымкі $50 мільёнаў.
Акрамя таго, летам 2010 года назіральны савет «Знешэканомбанка» пад старшынствам Уладзіміра Пуціна прыняў рашэнне аб выдзяленні дадатковых $10,9 мільёнаў на канвертаванне стужкі ў стэрэафармат, а таксама на прасоўванне праекту ў нас і за мяжой.
Цяпер усё будзе залежаць ад расійскага гледача — ці дапаможа ён адбіць хаця б нейкую частку выдаткаў.
…Зрэшты, хопіць чужыя грошы лічыць, давайце пагаворым пра сам фільм. Сюжэт такі: у альтэрнатыўнай Вене
У фільме занятыя пераважна замежныя акторы. Галоўныя ролі выконваюць Эль Фэнінг, Джон Туртура, Натан Лэйн.
Расійская акторка ў «Шчаўкунку» усяго адна — гэта Юлія «Ямо дома» Высоцкая. Затое ёй дасталіся адразу дзве ролі.
Ага, уявіце сабе: у сюжэт «Шчаўкунка» ўпісалі гістарычных асоб. Фройда проста згадваюць у гутарцы. А вось
Натан Лэйн, напрыклад, грае сапраўднага Эйнштэйна — ці, як яго называе Мары, дзядзьку Альберта. Больш за тое, ён нават выконвае нейкую неверагодную песню пра тэорыю адноснасці. У якасці музычнай падкладкі ў гэтым вельмі спрэчным творы выступае фрагмент з балета Чайкоўскага «Шчаўкунок».Дарэчы, песня пра тэорыю адноснасці — не адзіны эпізод, у якім на музыку Чайкоўскага паклалі словы. І лепш бы гэтага не рабілі, шчыра кажучы. Тэксты песняў самі па сабе не бліскучыя, а на фоне вядомых музычных твораў яны і зусім здаюцца жудаснымі. Можна было б выказаць здагадку, што гэта якраз тыя самыя «цяжкасці перакладу» — арыгінальныя тэксты для песняў са «Шчаўкунка» напісаў Цім Райс, і толькі потым іх перавялі на расійскую. Праўда, заходнія крытыкі ў адзін голас кажуць, што гэта адна з самых няўдалых працаў Райса.
Зрэшты, замежныя крытыкі наогул размазалі «Шчаўкунка» па сценцы. Сярэдні бал, які атрымлівае стужка ў розных англамоўных выданнях, — прыкладна 2,5 з 10.Зборы карціны за тры тыдні ў ЗША, паводле дадзеных сайта BoxOfficeMojo, склалі дзесьці 193 тысячы даляраў — гэта значыць, наогул катастрофа. Між тым, фільм не такі жудасны, як можна падумаць, калі арыентавацца на гэтыя ацэнкі. Гэта значыць, што «Шчаўкунок» дрэнны, вядома, але не настолькі.
Калі б не было моднага цяпер 3D, праца Канчалоўскага зрабілася б чарговым калядным фільмам, прахадным, не без відавочных мінусаў, але яго прынамсі можна было б глядзець.А той «Шчаўкунок», што выходзіць у кінатэатры 1 студзеня, з’яўляецца двухгадзінным выказваннем супраць стэрэаскапічных карцінаў наогул і знятых на расійскія грошы ў прыватнасці.
Паводле drugoi.livejournal.com