"Рок-каранацыя" пройдзе без узнагародаў
03.01.2011 18:35
—
Новости Культуры
"Рок-каранацыя" пройдзе без узнагародаў
Тузін Гітоў Сёлета "Рок-Каранацыя" спраўляе 15-годзьдзе, таму яе арганізатары вырашылі падрыхтаваць асаблівую імпрэзу. Цырымонія адбудзецца 18 лютага 2011 году ў фармаце гала-канцэрту.Спачатку "Рок-Каранацыю-2010" плянавалася правесьці ў Палацы спорту, але заснавальнік і прадусар цырымоніі Юры Цыбін адмовіўся ад гэтай ідэі — занадта высокі кошт арэнды. Канцэрт пройдзе традыцыйна ў КЗ "Мінск". Ужо вызначаная дата — 18 лютага 2011 году. Вырашана, што ў ім возьмуць удзел героі ранейшых цырымоніяў. Імаверна, што "Рок-Каранацыя-2010" пройдзе ў зьмененым фармаце: замест ўзнагароджаньня герояў году, будзе гала-канцэрт.
Арганізатар "Рок-Каранацыі-2010" Павал Кашырын кажа, з кім з гуртоў ужо дасягнута дамоўленасьць на выступ 18 лютага. Гэта Neuro Dubel, "Крама", N.R.M., "БЕЗ БИЛЕТА", Drum Ecstasy, "Палац", KRIWI, Rasta, "Сузор’е". Дзею мае ўпрыгожыць плястычны тэатар "ІнЖэст" Вячаслава Іназемцава.