Рэха беларусізацыі ў Гродне

Источник материала:  
30.12.2010 14:17 — Новости Культуры
Сайт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы займеў беларускамоўную версію.

У лістападзе 2010 г. «НН» пісала пра сайты дзяржаўных універсітэтаў, што носяць імёны класікаў айчынный літаратуры. А калі больш канкрэтна, то гаворка вялася пра наяўнасць на гэтых сайтах беларускамоўнай версіі. Як высветлілася, па-беларуску на той час працаваў толькі сайт педніверсітэта імя І.П. Шамякіна ў Мазыры. Сайты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, мінскага педуніверсітэта імя Максіма Танка і гомельскага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны гэтым пахваліцца не маглі. Як і сайт галоўнай вну краіны – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

І вось, напрыканцы года сайт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы займеў беларускамоўную версію. Магчыма, прычынай з’яўлення беларускай мовы на сайце стаў візіт ва ўніверсітэт новага кіраўніка аблвыканкаму Сямёна Шапіры, які раней ініцыяваў беларусізацыю сваёй установы. Зрэшты, гэта неістотна. Важна тое, што недарэчная сітуацыя выпраўленая. Застаецца пажадаць таго ж і астатнім універсітэтам.

Падзяліцца навіной: 
СП

←Нацбанк выпусціў манеты «Леў Сапега»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика